Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

14 лют 2021 - 20 крас 2021
Expired!

Time

All Day

Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Чароўных слоў увасабленне…”

Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры запрашае на часовую літаратурна-мастацкую экспазіцыю “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах”, падрыхтаванай сумесна з дзяржаўнай установай “Віцебскі абласны цэнтр народнай творчасці” ў межах музейнага праекта “Рэгіёны”.

Маляваныя дываны на Віцебшчыне пачалі адраджаць у 1980-х гадах. Установы культуры Віцебскай вобласці мэтанакіравана праводзяць работу па вывучэнні, адраджэнні і папулярызацыі гэтага мастацтва. Экспазіцыя прадстаўляе калекцыю маляваных дываноў майстроў з 14 раёнаў Віцебскай вобласці. Кожная работа – гэта ўвасабленне твораў фальклорнай літаратурнай спадчыны Беларусі – легенд, паданняў і казак Віцебшчыны.

Беларускія маляваныя дываны прызнаны важнай часткай нацыянальнай культурнай спадчыны сучаснай Беларусі. Традыцыйнае майстэрства іх стварэння  з’яўляецца элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я” ў 2016 годзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: (017) 363-56-21.

The event is finished.

Close Menu