Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Падзеі не знойдзены.

[custom-facebook-feed]

Date

17 - 30 Верас 2022
Ongoing...

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Я спытаў чалавека”

З 17 верасня 2022 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачынае працу часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Я спытаў чалавека”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка.

Герой выставы – пісьменнік магутнага таленту, глыбока нацыянальны і самабытны. Сапраўдны волат паэтычнага духу, празаік-дакументаліст, перакладчык, вядомы грамадскі дзеяч, філосаф і лірык, ён назаўсёды застанецца не толькі ў беларускай літаратуры, але і ў прыгожым пісьменстве ўсяго славянства зоркай першай велічыні.

Пачынаючы з першага паэтычнага зборніка “На этапах” і да апошняга дня, Максім Танк пісаў вялікую кнігу, за радкамі якой стаіць мінулае, сённяшні дзень і будучыня нашага народа. Ён пакінуў беларусам неацэнную духоўную спадчыну, самабытнае слова, асвечанае высокім талентам, бязмежнай мудрасцю, любоўю і дабрынёй да людзей. Ён жыў паэзіяй, верыў у яе гуманістычную, гаючую сілу.

Творчае жыццё Максіма Танка ўвасабляе агромністы свет трывожных роздумаў і глыбокіх перажыванняў, зрухаў у грамадстве, пераломных падзей і набалелых праблем, што вызначаюць лёс беларускага народа.

Падчас экскурсіі наведвальнікі выставы пазнаёмяцца з творчым і жыццёвым шляхамі класіка беларускай літаратуры, раскрываючы для сябе асобу Яўгена Іванавіча Скурко не толькі як выбітнага пісьменніка, але і як звычайнага, зямнога чалавека – з яго характарам і звычкамі, сямейнымі радасцямі, клопатамі і суровымі перыпетыямі лёсу.

На выставе будуць прадстаўлены першыя выданні твораў пісьменніка-юбіляра, асабістыя рэчы, фатаграфіі, рукапісы, творы графікі і жывапісу з фондаў музея.

Кошт экскурсіі: 3 руб. – дарослыя, 1,50 руб. – школьнікі, студэнты.

Папярэдні запіс па тэл.: +375 (17) 363-56-21.

Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Выстава будзе дзейнічаць да канца верасня 2022 г.

Уваход вольны.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu