Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

06 крас 2021 - 19 Верас 2021
Expired!

Time

All Day

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Васіль Вітка. “Вясёлкі” вітаю прылёт…”

Запрашаем на часовую літаратурна-дакументальную экспазіцыю “Васіль Вітка. “Вясёлкі” вітаю прылёт…”, прымеркаваную да 110-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Васіля Віткі.

Кожны беларус з маленства ведае казкі “Вавёрчына гора”, “Казка пра цара Зубра”, “Азбука Васі Вясёлкіна”, а многія ў дзяцінстве з нецярплівасцю чакалі чарговы нумар часопіса “Вясёлка”. “Як звязаныя гэтыя рэчы?” – запытаецеся Вы. Цімох Васільевіч Крысько, больш вядомы пад псеўданімам Васіль Вітка, яднае гэтыя выданні.

Васіль Вітка (1911-1996) – пісьменнік шматграннага таленту. Праявіў сябе як паэт, празаік, драматург, перакладчык і публіцыст. Але найбольш вядомым і прызнаным ён стаў як дзіцячы пісьменнік.

Экспазіцыя “Васіль Вітка. “Вясёлкі” вітаю прылёт…” прадставіла творчую індывідуальнасць Васіля Віткі праз яго творы і гісторыю першага часопіса для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў Беларусі “Вясёлка”. Васіль Вітка быў галоўным рэдактарам “Вясёлкі” ад заснавання часопіса ў 1957 годзе да 1974 года.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: (017) 363-56-21, (017) 395-44-47.

The event is finished.

Close Menu