
Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Таленавіты род Чэхавых”
29 студзеня 2025 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачынае працу часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Таленавіты род Чэхавых”.
Экспазіцыя створана ў межах міжнароднага музейнага супрацоўніцтва паміж установай “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” і Дзяржаўнай бюджэтнай установай культуры Растоўскай вобласці “Таганрогскі дзяржаўны літаратурны і гісторыка-архітэктурны музей-запаведнік” (г.Таганрог, Расійская Федэрацыя). Яна прымеркавана да 165-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Антона Паўлавіча Чэхава і прысвечана гісторыі і творчай спадчыне сям’і Чэхавых.
Адоранасць прадстаўнікоў гэтага славутага роду праявілася ў разнастайных галінах: літаратуры, жывапісе, дойлідстве, акцёрскім мастацтве, фатаграфіі, выдавецкай справе, культурна-грамадскай і адукацыйна-выхаваўчай дзейнасці. Іх шматгранныя таленты зрабілі важкі ўклад у развіццё рускай і сусветнай культуры, пакінуўшы нашчадкам унікальныя творы і ідэі, якія працягваюць натхняць новыя пакаленні.
На планшэтах выставы прадстаўлены матэрыялы з фондаў Таганрогскага дзяржаўнага літаратурнага і гісторыка-архітэктурнага музея-запаведніка.
Выстава на рускай мове. Будзе цікава аматарам літаратуры, гісторыі, мастацтва. Дзейнічае па 2 сакавіка 2025 года па адрасе г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.
Даведкі і замова экскурсій: +375 17 395 44 47 (Князева Ірына Расціславаўна).