Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Падзеі не знойдзены.

[custom-facebook-feed]

Date

22 Ліст 2022 - 30 сак 2023
Ongoing...

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Насустрач жыццю, насустрач будучыні”

22 лістапада 2022 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пачне працаваць часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Насустрач жыццю, насустрач будучыні”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Алены Васілевіч.

Алена Васілевіч – з тых аўтараў, якіх рэкамендуюць чытаць у школе, чые творы перакладзеныя на многія мовы свету. Дыяпазон  творчай дзейнасці пісьменніцы ўражвае і захапляе: празаік, крытык, эсэіст, публіцыст, перакладчык. Але найважнейшая сфера яе дзейнасці – мастацкая проза, з яе нехрэстаматыйным, яркім, дынамічным і прыцягальным светам.

Першы мастацкі твор – аповесць “У прасторах жыцця” – быў надрукаваны ў 1947 г. у часопісе “Беларусь”. Пазней з-пад тонкага, лірычнага пяра Алены Васілевіч выйшлі аповесці “Шляхі-дарогі” (1950), кнігі апавяданняў “Блізкія знаёмыя” (1954), “Заўтра ў школу” (1956), “Сябры” (1958), “Апавяданні” (1959), “Падслухала сэрца” (1960), “Калінавая рукавічка” (1963), “Я з вамі” (1964), “Пісар страявой часці” (1969), “Адно імгненне” (1975), “Шурка Рэмзікаў” (1985), зборнік апавяданняў і аповесцей “Мыс Добрай Надзеі” (1977). У цэнтры ўвагі пісьменніцы – жыццё і праца сучаснікаў, праблемы асабістых узаемаадносін, маралі, выхавання дзяцей.

На аўтабіяграфічным матэрыяле быў напісаны галоўны твор жыцця Алены Васілевіч – тэтралогія “Пачакай, затрымайся…”, якую склалі аповесці “Расці, Ганька” (1966), “Доля знойдзе цябе” (1968), “Новы свет” (1968), “Пачакай, затрымайся…” (1970), дзе паказаны нялёгкі шлях у жыццё вясковай дзяўчыны, духоўнае сталенне чалавека. Гэта кніга была адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР (1976 г.).

 На выставе будуць прадстаўлены матэрыялы з фондаў музея, а таксама асабістыя рэчы, рэдкія выданні, фатаграфіі, мастацкія працы з сямейнага архіва, прадстаўленыя сынам пісьменніцы, аўтарам фундаментальных даследаванняў па фальклоры і  этнаграфіі Уладзімірам Аляксандравічам Васілевічам. Экспазіцыю аздобяць ілюстрацыі мастакоў з выданняў тэтралогіі “Пачакай, затрымайся…”.

Галоўным мастацкім вобразам экспазіцыі стане сімвалічнае Дрэва жыцця Алены Васілевіч. Якое упрыгожаць і дапоўняць вобразы і сімвалы з твораў пісьменніцы: дабрыні, сумленнасці, адказнасці, сяброўства, чуласці, кахання, беражлівых адносін чалавека да прыроды, да гісторыі краіны.

Выстава будзе дзейнічаць па 30 сакавіка 2023 г. па адрасе: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Куратар – вядучы навуковы супрацоўнік Паліна Мікалаеўна Саўген. Тэл. +375 (17) 395-44-47.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu