Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

30 Каст 2025 - 02 сак 2026
Ongoing...

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Драматург на авансцэне”

30 кастрычніка 2025 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пачала працу часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Драматург на авансцэне”, прысвечаная пісьменнікам-драматургам Беларусі, юбілярам 2025 года.

Беларуская драматургія мае багатую і цікавую гісторыю, якая асабліва інтэнсіўна развівалася ў ХХ стагоддзі. У гэты час узнікалі новыя формы сцэнічнага мастацтва, адкрывалася шмат таленавітых імёнаў, якія пакінулі значны след у нацыянальнай культуры.

Матэрыялы выставы прадстаўляюць выбітных майстроў беларускага сцэнічнага слова, чые юбілейныя даты адзначаюцца ў 2025 годзе:

Язэп Дыла (145 год з дня нараджэння), Леапольд Родзевіч (130), Яўген Рамановіч (120), Андрэй Макаёнак (105), Алесь Петрашкевіч (95) і Аляксей Дудараў (75).

Натхнёны аповедамі бабулі, а таксама прыкладам свайго настаўніка – Альгерда Абуховіча – пісаў п’есы на гістарычную тэматыку Язэп Дыла (Восіп Лявонавіч Дыла). Такія яго творы, як “Юнак з Крошына” і “Падуанскі студэнт” раскрываюць праз люстэрка сцэны лёсы выбітных асоб беларускай зямлі.

Пад уплывам творчасці Янкі Купалы пісаў свае п’есы Леапольд Іванавіч Родзевіч, які адначасова выступаў разам з трупай Ігната Буйніцкага ў Вільні. Яго сцэнічны твор “Збянтэжаны Саўка” стаў адным з першых прыкладаў беларускай камедыі народнага характару.

Паступова ўвага творцаў скіроўваецца і на іншыя тэатральныя плыні: оперу і балет. Піша п’есы і лібрэта да опер “У пушчах Палесся”, “Алеся” і балетаў “Падстаўная нявеста”, “Мара” Яўген Сцяпанавіч Рамановіч.

Другая палова ХХ стагоддзя ў беларускай драматургіі адзначылася глыбокім асэнсаваннем тэм Вялікай Айчыннай вайны, гістарычнага мінулага краіны, праблем экалогіі і маральна-псіхалагічных пытанняў сучаснасці.

Сярод найбольш вядомых драматургаў гэтага перыяду – Андрэй Ягоравіч Макаёнак, Алесь Лявонавіч Петрашкевіч і Аляксей Ануфрыевіч Дудараў. Іх творы адрозніваюцца вострай сацыяльнай накіраванасцю, глыбокім псіхалагізмам і чалавечнасцю. П’есы гэтых аўтараў і сёння застаюцца ў рэпертуарах беларускіх тэатраў, вывучаюцца ў школах і універсітэтах краіны.

Экспазіцыя “Драматург на авансцэне” дае магчымасць наведвальнікам убачыць унікальныя дакументы, фатаграфіі, выданні і сцэнічныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць шлях развіцця беларускай драматургіі, а таксама пазнаёміцца з творчымі лёсамі і спадчынай яе яркіх прадстаўнікоў.

Выстава будзе працаваць да 2 сакавіка 2026 года. Куратар – загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела І.Р.Князева. Тэл. +375 17 395 44 47.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu