Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

04 крас 2025

Лекцыя-экскурсія “Вера Гапановіч – сястра паэта. Прывітанне з берагоў Волгі”

4 красавіка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на лекцыю-экскурсію ў межах выставы “Мая сям’я” пад назвай “Вера Гапановіч – сястра паэта. Прывітанне з берагоў Волгі”.

Мастацка-дакументальная выстава “Мая сям’я – сумесны праект Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва – распавядае пра самых блізкіх і родных паэту людзей.

Зусім нядаўна Рыгор Бараховіч, жыхар Ніжняга Ноўгарада, перадаў у фонды Літаратурнага музея Максіма Багдановіча на часовае захаванне арыгінальны зборнік вершаў Максіма Багдановіча “Вянок” (Вільня, 1913). Кніга ўнікальная тым, што на ёй дароўны надпіс аўтара для стрыечнай сястры Веры Іванаўны Гапановіч.

Падчас лекцыі мы бліжэй пазнаёмімся з кузінай паэта Верай Гапановіч і даведаемся:
– чаму для нас важна месца яе нараджэння і хрышчэння;
– пра што пісаў ёй старэйшы брат Максіма Вадзім;
– якой яна была для блізкіх, родных і сяброў;
– як яна дапамагала ў зборы матэрыялаў пра стрыечнага брата;
– якія каштоўныя музейныя прадметы, звязаныя з Верай Гапановіч захоўваюцца сёння ў музеі.

І, канешне, у вас будзе магчымасць бліжэй пазнаёміцца з каштоўным падарункам паэта сястры – зборнікам вершаў “Вянок”.

Лекцыю-экскурсію праводзіць Ірына Мышкавец, вядучы навуковы супрацоўнік музея.

Уваходны квіток – 5 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.

  • 1

    day

  • 23

    hours

  • 23

    minutes

  • 51

    seconds

Close Menu
Close Menu