Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

29 Каст 2025
Ongoing...

«Казкі ў Траецкім. Глава VІІІ. Дзень мамы і таты»

Дом – гэта тое месца, дзе жыве любоў, дзе мама і тата абавязкова цябе любяць. Менавіта ім прысвечаныя святы ў кастрычніку і менавіта пра іх будзе наступная глава “Казак у Траецкім”.

Вас чакаюць лялечныя, яркія гісторыі, блізкія і дарослым, і дзецям. Чароўная батлейка, беларускія пісьменнікі і Літаратурны музей зробяць усё, каб на вашай душы стала ўтульна, як у бацькоўскай хаце. Каб свята мамы, таты і дзяцей было кожны дзень…

Акрамя таго, вас чакаюць:

  • цікавыя інтэрактывы;
  • шчырыя эмоцыі;
  • сапраўднае шоу;
  • эксклюзіўныя казкі!

Запрашаем 29 кастрычніка ў 19:00.

Уваходны квіток: 15 рублёў. Колькасць месцаў абмежаваная.
Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30 або па спасылцы (https://24afisha.by/ru/minsk/event/5780873)

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

The event is finished.

Close Menu