Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

26 крас 2024 - 05 Май 2024
Expired!

Iнтэрактыўна-пазнавальная праграма “Вялічка прыйшло”

У перыяд галоўных вясновых свят –  з 26 красавіка па 5 мая 2024 года – запрашаем хлопчыкаў і дзяўчынак да ўдзелу ў святочнай інтэрактыўна-пазнавальнай праграме “Вялічка прыйшло”.

Праграма прысвечана традыцыям святкавання Вялікадня на Беларусі.

Удзельнікі даведаюцца:

  • пра тое, як да нас прыйшло свята;
  • чаму сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка;
  • якія віды роспісу яек існуюць;
  • якія абрады падчас свята праводзілі нашы продкі.

А яшчэ падчас праграмы будзе магчымасць патрапіць у “майстэрню” і ўласнаручна расфарбаваць незвычайнае яйка-цацку.

Да ўдзелу ў святочнай праграме “Вялічка прыйшло” запрашаюцца групавыя (да 15 чалавек) і сямейныя наведвальнікі малодшага і сярэдняга школьных ўзростаў (1-6 кл.).

Працягласць: 45-50 хвілін.

Кошт:  5 рублёў/ 1 наведвальнік.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне: +375 17 363-56-21.

The event is finished.

Close Menu