Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

15 Май 2022
Expired!

Імпрэза “Мы – дзеці Галубка…”

15 мая а 15 гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца імпрэза “Мы – дзеці Галубка…”, прымеркаваная да 140-годдзя з дня нараджэння народнага артыста Уладзіслава Галубка і да Міжнароднага дня сям’і.

Сям’я ў жыцці Уладзіслава Галубка адыгрывала вялікае значэнне. Жонка Ядвіга Аляксандраўна, 3 сыны і 3 дачкі – амаль усе яны ўдзельнічалі ў творчых памкненнях бацькі. Трупа Галубка, “галубяняты”, як іх ласкава называлі гледачы, значна ўзбагаціла нацыянальную культуру Беларусі. Напэўна, не было ў краіне такога куточка, куды б не “заляцела” трупа.

Разам з гасцямі  пагаворым пра тэатральнага і літаратурнага дзеяча Беларусі, пра лёсы яго родных. Таксама наведвальнікі атрымаюць магчымасць пабачыць музейныя прадметы, звязанныя з выбітным творцам, з фондаў Літаратурнага музея. Галоўным экспанатам стане рэдкая жывапісная праца Уладзіслава Галубка “На возеры Мядзель”! Карціна будзе экспанавацца выключна падчас мерапрыемства.

Чакаем!

P. S. Кожны атрымае невялікі падарунак – налепку з выявай Уладзіслава Галубка.

Кошт: 1,50 руб.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

The event is finished.

Close Menu