Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

30 крас 2026
Expired!

“Дом з марамі. Казкі народаў свету: Кітай”

А што будзе, калі расказаць кітайскія народныя казкі з дапамогай беларускага народнага тэатра?

Тэатр-батлейка “Дом з Марамі” і Літаратурны прадстаўляюць новую главу казак. Гэтым разам нашыя казкі сягнуць за межы Траецкага прадмесця: мы пачынаем знаёмства з сусветнымі казачнымі традыцыямі. І першай краінай нашай казачнай вандроўкі стане Кітай!

 У новым спектаклі “Дома з марамі” спалучацца ўсходняя філасофія і славянскі характар, яскравыя вобразы цмокаў і родная душа, кітайскі фальклор і беларускі падыход. Казкі для дзяцей і дарослых раскажуць і пакажуць, што адбываецца, калі культуры розных народаў не адмаўляюць адна адну, а дапаўняюць, пашыраюць і аб’ядноўваюць людзей дзеля святла, любові і шчырасці…

Запрашаем 30 красавіка ў 18:30.

Уваходны квіток: 15 рублёў.

Узроставая катэгорыя: 6+

Колькасць месцаў абмежаваная.

Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30 або па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/event/5849712.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

The event is finished.

Close Menu