Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

25 чэрв 2022
Expired!

“Цімкавіцкія вытокі”

25 чэрвеня 2022 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі”, прысвечанае дню нараджэння Кузьмы Чорнага.

Мерапрыемства ў гонар пісьменніка пройдзе на яго радзіме ў в.Цімкавічы Капыльскага раёна і ў такім значным маштабе разгорнецца ўпершыню. Арганізатары свята – установа “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”, Капыльскі раённы выканаўчы камітэт, грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Час правядзення: 14:00 – 19:00.

Святочнае дзеянне будзе адбывацца адразу на некалькіх пляцоўках.

Урачыстае адкрыццё свята пройдзе на галоўнай сцэне. У праграме:

  • узнагароджанне пераможцаў творчага конкурсу “Родныя мае мясціны…”;
  • выступленне літаратара, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктара Шніпа;
  • выступленні творчых калектываў мастацкай самадзейнасці: народнага аркестра народных інструментаў «Капыльскія дудары», народнага ансамбля народнай музыкі «Капыляне», народнага ансамбля народнай песні “Спадчына”, народнага жаночага вакальнага ансамбля “Аліра”, вакальнага квартэта “Ілона”, узорнай Студыі эстраднага вакалу “Кліо”, а таксама салістаў і інструменталістаў Капыльшчыны.

Завершыцца дзеянне на галоўнай сцэне фарба-фэстам.

На тэрыторыі Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага разгорне працу пляцоўка “Літаратурнае падарожжа”. Наведвальнікаў чакаюць:

  • экскурсіі па музею з чаяваннем “Каля самавара Кузьмы Чорнага”;
  • прэзентацыя віртуальнай экспазіцыі да 120-годдзя Кузьмы Чорнага «Ён чуў сэрца народа» (сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі);
  • выстава творчых работ навучэнцаў устаноў адукацыі Капыльскага раёна “Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма”;
  • узнагароджанне ўдзельнікаў творчага конкурсу “Родныя мае мясціны…”;
  • тэатр лялек “Батлейка”;
  • пастаноўкі тэатральнай па творах К.Чорнага студыі «Іскрынка»;
  • прэзентацыя дзіцячай літаратуры “Казкі кніжнай феі для любімых чытачоў” з удзелам пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой;
  • гульня ў народным стылі “Фэсцік”.

Пляцоўка “Бібліятэчны падворак” Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А.Астрэйкі прапануе ўвазе гасцей выступленні літаратараў Капыльскага раёна, тэматычныя выставы і фотагалерэі.

Маленькія госці свята змогуць весела і пазнавальна правесці час на пляцоўцы “Дзіцячы куток”. Тут іх будуць чакаць разнастайныя інтэрактывы, гульні, атракцыёны, роставыя лялькі і фотазоны.

У парку адпачынку будзе працаваць “Горад майстроў” з майстар-класамі па ткацтву, выставамі-продажамі народнага клуба майстроў “Скарбонка” і выдавецкага дома “Звязда”.

Падчас свята будуць працаваць тэматычныя фотазоны, фудкорты і кропкі грамадскага харчавання.

Уваход на фестываль вольны!

Кошт трансферу Мінск-Цімкавічы-Мінск – 30 руб. (у маршрут уключана аглядавая экскурсія па Капылю). Папярэдні запіс абавязковы: тэл. +375 (17) 363-94-65. Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/317758 або ў касе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры па адрасе г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

The event is finished.

Close Menu