Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

11 Ліст 2025

Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча “Тэкля Урублеўская: дзісненская паэтка”

Тэкля Урублеўская займае пачэснае месца ў ліку пачынальніц жаночай беларускай літаратуры. Народжаная яшчэ ў Вялікім княстве Літоўскім пісьменніца пакінула немалую спадчыну: трагедыі, вершы. Рыхтавала да друку і пераклады замежных твораў. Але біяграфія аўтаркі і сёння амаль невядомая.

Палова жыцця гераіні прайшла на Слонімшчыне ў бацькавым маёнтку Бужымаў. Мела яна і сувязь з Дзісненшчынай, аб чым сведчыць яе ліставанне.

У 1817-м паэтка выпусціла адразу два выданні, якія ўключалі дзве трагедыі на сюжэты са старажытнай гісторыі ды 14 вершаў. Крытыка заўважыла з’яўленне “жняі” на літаратурнай ніве. Рэцэнзентамі адзначаўся бясспрэчны талент Урублеўскай.

Як сведчыў паэт Антон Адынец, Тэкля Урублеўская была заможнай, мела вялікі маёнтак і займалася дабрачыннасцю.

Па творчыя і асабістыя перыпетыі лёсу паэткі паразмаўляем на наступнай аўтарскай лекцыі даследчыка Змітра Юркевіча ў межах праекта “Па мячы і па кудзелі.  Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”.

Шчыра запрашаем!

Час: 11 лістапада 2025 года, 19:00.

Кошт білетаў: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu