Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

14 крас 2026
Expired!

Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча “Таямніцы дома Свяціцкага”

14 красавіка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на аўтарскую лекцыю Змітра Юркевіча “Таямніцы дома Свяціцкага”.

Вы, напэўна, не раз заўважалі гэты будынак у цэнтры Мінска. Але ці ведаеце вы, што гэты дом стаў сапраўднай сенсацыяй для свайго часу? Вы нават не здагадваецеся, хто яго пабудаваў і якія таямніцы хаваюць яго сцены. Гаспадаром аказаўся не доктар, як лічылася доўгія гады, а інжынер-архітэктар, які абганяў час. Ён жыў так, як большасць мінчан нават не магла сабе ўявіць.

Яго дом стаў першым у горадзе, дзе было ўсё для раскошнага жыцця. Восем вялізных кватэр, уласная электрычнасць, экзатычны сад за сцяной і нават аўтаномная каналізацыя з жывымі бактэрыямі са Швейцарыі. Гэта быў не проста будынак, а цэлая гісторыя пра амбіцыі, грошы і тэхналогіі, якія з’явіліся ў Мінску дзякуючы аднаму чалавеку.

На лекцыі вы даведаецеся, хто насамрэч хаваўся за літарамі ZS, чаму яго блыталі з іншым Свянціцкім і чаму гэтая памылка жыла дзесяцігоддзямі. Прыйсці варта, каб паглядзець на знаёмыя месцы горада зусім іншымі вачыма.

Уваходны квіток – 15 р.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

The event is finished.

Close Menu