Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

26 сак 2025
Expired!

Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча. “Марыя Чарноўская. Першая з першых”

Марыя Чарноўская. Без згадкі яе імя не абыходзіцца аніводная энцыклапедыя ці публікацыя, прысвечаная айчынным этнаграфіі, фалькларыстыцы, гісторыі народнага тэатра.

Менавіта Марыя Чарноўская ўпершыню дала ў арыгінальным вымаўленні беларускія народныя песні з нотамі і навуковым каментарыем, апісала Купалле, Радаўніцу і іншыя святы, вобразы народнай міфалогіі, стравы, адзенне, сялянскі побыт беларусаў. Звярнула ўвагу на самабытнасць духоўнай культуры беларускага народа.

Імя даследчыцы і яе знакамітая публікацыя “Элементы славянскай міфалогіі, што захаваліся ў звычаях вясковага люду на Белай Русі”  былі вядомыя ў ХІХ-ХХ стагоддзях далёка за межамі нашай краіны, а сёння гэту літаратарку і фалькларыстку мала хто прыгадвае нават на радзіме.

У наступнай лекцыі праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” даследчык, архівіст, супрацоўнік газеты “Культура” – Зміцер Юркевіч раскрые таямніцы архіўных росшукаў па гісторыі роду Чарноўскіх. Чаму ж пра Марыю Чарноўскую можна смела казаць як пра першую з першых у шэрагу выбітных імёнаў ХІХ стагоддзя, і як яе лёс знітаваны з іншымі знакавымі постацямі яе сучаснікаў – дазнаемся 26 сакавіка.

Шчыра запрашаем!

Час: 26 сакавіка 2025, 19:00.

Кошт білетаў: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

The event is finished.

Close Menu