Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

25 чэрв 2025 - 28 Верас 2025
Ongoing...

Адкрыццё выставы “Шаржы на Петруся Броўку”

25 чэрвеня ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося адкрыццё выставы “Шаржы на Петруся Броўку”, прымеркаванай да 120-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі.

Упершыню ў музейнай прасторы прадстаўлены шаржы на Броўку з розных перыядаў і крыніц. Гэтыя жартоўныя партрэты — не толькі мастацкая забава, але і адлюстраванне стаўлення часу, жывое сведчанне пра аўру постаці. Пісьменніка малявалі як вядомыя, так і маладыя мастакі, а самыя раннія творы датуюцца 1930-мі гадамі.

Праект рэалізаваны сумесна з часопісам “Роднае слова”, дзе ў  межах праекта “У анталогію беларускага шаржу” былі апублікаваны дзясяткі графічных вобразаў айчынных літаратараў у дадзеным жанры.

Запрашаем пабачыць Петруся Броўку ў нечаканым ракурсе — з усмешкай!

Выстава працуе па 28 верасня 2025 года.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu