Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

10 сак 2022 - 10 Май 2022
Expired!

Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Фарбы душы”

10 сакавіка 2022 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Фарбы душы”, прысвечанай 85-годдзю Дануты Бічэль-Загнетавай, 75-годдзю Раісы Баравіковай і 80-годдзю з дня нараджэння Веры Вярбы. Выстава ладзіцца сумесна з секцыяй Беларускага саюза мастакоў “Верасень” і прымеркавана да Дня жанчын.

На экспазіцыі прадстаўлены творы яркіх прадстаўніц беларускай плеяды жанчын-паэтэс, якія сваёй творчасцю аздобілі і ўзбагацілі беларускую літаратуру другой паловы ХХ стагоддзя. Сярод матэрыялаў выставы – эскізы Народнага мастака БССР Арлена Кашкурэвіча і кнігі з аўтографамі. Праз іх можна ўбачыць і адчуць талент, душу, прыгажосць слова жанчын-паэтак.

Прыкметнае месца ў беларускай літаратуры займае лірыка Раісы Баравіковай. У яе пaэзii cтвopaны aдмeтны жaнoчы лipычны xapaктap з уласцівымі ёй мяккacцю, aбвocтpaнaй тpывoгaй зa ўcё жывoe ў cвeцe, дaбpынёй i axвяpнacцю, пpaгaй cyлaддзя i пpыгaжocцi.

У жыцці і творчасці кожнай паэтэсы паняцці “зямля” і “неба” займаюць сваё месца. Творчасць Веры Вярбы больш зямная, яна грунтуецца на сувязі з народнымі, фальклорнымі вобразамі.

Паэзія Дануты Бічэль вабіла і чаравала не адно пакаленне беларусаў.  Яна стала ўвасабленнем нацыянальнага характару, нацыянальнай мовы. Стрыжнявым вобразам у яе творчасці з’яўляецца вобраз Нёмана. Лірычная гераіня – адзін з прытокаў гэтай ракі жыцця, якому суджана папоўніць яе паўнаводную плынь, узбагаціць яе жыццядзейныя сілы…

Дапаўняюць і ўпрыгожваюць экспазіцыю працы вядомых мастачак Марыны Эрэнбург, Веранікі Віткоўскай, Алы Калосенцавай, Ларысы Зарубінай. Кожная з іх у сваёй творчасці аддае даніну тэме адраджэння і аднаўлення прыроды, прыгажосці і гармоніі.

Сардэчна запрашаем!

Выстава будзе дзейнічаць па 10 мая 2022 года па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Куратар – Паліна Мікалаеўна Саўген. Тэл.: +375 (17) 395-44-47.

The event is finished.

Close Menu