Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дэвіз: навуковасць, прадметнасць і актуальнасць.

      Навукова-экспазіцыйны аддзел – неад’емная частка любога музея. Ён дае магчымасць ажыццяўляць адзін з галоўных накірункаў дзейнасці музея – экспазіцыйна-выставачную работу. Багатыя фонды Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ствараюць усе ўмовы для экспазіцыйнага расповеду на самыя розныя літаратурныя тэмы.

         Пацвярджэнне таму – штогадовыя тэрміновыя праекты, якія працягваюць збіраць зацікаўленых прыхільнікаў:

  • “Дыяменты прыгожага пісьменства”, прымеркаваны да стогадовых юбілеяў беларускіх пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў, навукоўцаў, дае магчымасць шырока прадставіць музейныя фонды, прыцягнуць увагу да літаратараў, кожны з якіх унёс свой значны ўклад ў беларускую літаратуру і культуру;
  • “Залатая раніца беларускага адраджэння” прадстаўляе перыяд 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя, бадай ці не самы цікавы ў гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст., але і самы трагічны. У літаратуру прыйшлі маладыя паэты, празаікі чыя творчая і грамадзянская свядомасць фарміравалася на скрыжаванні дзвюх галоўных ідэй — нацыянальнага адраджэння і рэвалюцыйнага пераўтварэння свету. Пісьменнікі гуртаваліся на базе друкаваных выданняў – часопісаў. Кожная суполка мела на мэце паказаць сваё бачанне развіцця мастацкага метаду і яго рэалізацыю ў літаратуры.

          Штодзённая праца навукова-экспазіцыйнага аддзела засяроджана на стварэнні:

  • літаратурна-дакументальных экспазіцый, якія распавядаюць пра выдатных дзеячаў ХХ стагоддзя, што дае магчымасць і сёння фарміраваць персанальныя архівы (Кандрат Крапіва, Васіль Быкаў, Пімен Панчанка, Янка Брыль, Іван Шамякін, Алесь Адамовіч, Алесь Савіцкі, Адам Мальдзіс, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і інш);
  • літаратурна-мастацкіх экспазіцый, якія адлюстроўваць важныя гістарычныя падзеі ў жыцці краіны, у сферы культуры і інш.

    Перасоўныя выставы, распрацаваныя супрацоўнікамі аддзела, пашыраюць магчымасці папулярызацыі скарбаў беларускай літаратуры, фондаў літаратурнага музея і яго філіялаў (Адам Міцкевіч, Максім Гарэцкі, Кузьма Чорны, Максім Танк, Алесь Адамовіч, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў і інш.)

Close Menu