Калекцыя “Дакументы” налічвае 3997 адз. Да гэтай калекцыі адносяцца асабістыя дакументы беларускіх пісьменнікаў, якія характарызуюць іх творчую і грамадска-культурную дзейнасць: атэстаты, пасведчанні, афіцыйныя лісты, членскія білеты, запрашальныя білеты і інш. Асаблівае месца ў калекцыі займаюць асабістыя дакументы Алеся Адамовіча, Васіля Быкава, Кандрата Крапівы, Пімена Панчанкі, Івана Шамякіна, Сяргея Новіка-Пяюна, Янкі Маўра, Алеся Савіцкага, Вольгі Іпатавай і інш. Значным здабыткам з’яўляецца калекцыя членскіх білетаў Саюза пісьменнікаў Беларусі (1950-х – 1970-х гг.), якой папоўніўся музейны збор пасля сістэматызацыі архіва Марыі Хайноўскай.