Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Генадзь Рыгоравіч Чысты – мастак, член Беларускага саюза мастакоў.

Чысты(1)Генадзь Чысты прысвяціў большую частку свайго жыцця стварэнню рознатэматычых экспазіцый і выстаў па ўсёй Беларусі і за яе межамі. Асаблівы густ, прафесіяналізм і цяга да сапраўднага і прыгожага вылучылі мастака сярод шэрагу іншых ужо на самым пачатку творчай дзейнасці. Доказам непаўторнага аўтарскага падыходу, пабудаванага на традыцыйнай кампазіцыйнасці і сюжэтнасці, з’яўляюцца і створаныя ім музеі: Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”, Мемарыяльны дом-музей М.Багдановіча (г. Яраслаўль), Літаратурны музей Кузьмы Чорнага, “Фальварак Ракуцёўшчына”, Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку, Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка” і іншыя.

Акрамя актыўнай працы ў якасці афарміцеля, Г. Чысты займаецца стварэннем уласных мастацкіх прац, адлюстроўваючы з дапамогай фарбы прыгожае навакольнага свету на паперы.

Спіс музеяў: 

  1. Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.Багушэвіча. 1989.
  2. Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”. 1990.
  3. Мемарыяльны дом-музей М.Багдановіча (г. Яраслаўль). 1992.
  4. Літаратурны музей Кузьмы Чорнага. 1994.
  5. “Фальварак Ракуцёўшчына”. 1994.
  6. “Яхімоўшчына”. 2001.
  7. Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку. 2001.
  8. Калінкавіцкі дзяржаўны краязнаўчы музей. 2002.
  9. Музей БПС-Сбербанка. 2003.
  10. Літаратурны музей Максіма Гарэцкага. 2004.
  11. Гомельскі абласны музей ваеннай славы. 2005.
  12. “Вязынка”. 2011.
  13. Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”. 2012.

Спіс выстаў: 

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры:

  1. “Васіль Быкаў. Асоба і час”. 1994.
  2. “Любоў мая… мая Беларусь”. 1995.
  3. “Кандрат Крапіва: вядомы і невядомы”. 1996.
  4. “І ўсё ж такі я веру…”. 1996.
  5. “Яны прайшлі па той вайне”. 1996.
  6. “І вера, і вернасць, і вечнасць…”. 1997.
  7. “Беларускія акварэлькі Янкі Лучыны”. 2001.
  8. “Само жыццё як рака…”. 2002.
  9. “Алесь Адамовіч. А для Вечнасці – Беларусь”. 2002.
  10. “Ад “А” да “Я”. З гісторыі буквара”. 2003.
  11. “Мікола Гусоўскі. Голас ХVI стагоддзя”. 2003.
  12. “Хата – мой сусвет”. 2003.
  13. “Трывожнае шчасце пісьменніка”. 2006.
  14. “Планета Вясёлка”. 2006.
  15. “Янка Брыль. Сцежкі. Дарогі. Прастор…”. 2007.
  16. “Чараўнік з краіны маленства”. 2008
  17. “Максім Гарэцкі. Вытокі таленту”. 2008.
  18. “Спадарожнікі дзяцінства”. 2008.
  19. “Дарогамі жыцця”. 2009.
  20. “Васіль Быкаў. Шлях, вызначаны лёсам…”. 2010.
  21. “Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…”. 2010.
  22. “Апякункі паэтычных нябёсаў”. 2012.
  23. “Ходзіць Сон ля вакон…”. 2012.
  24. “З зямлі падымаю яблык…”. 2015.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь:

  1. “Жыве Беларусь!”. 1991.
  2. “Стары гарадскі быт”. 1991.
  3. “Генезіс і семантыка”. 1993.
  4. “З гісторыі зброі”. 1993.
  5. “Беларусы ў Латвіі”. 1994.
  6. “Спадчына, якая належыць Беларусі”. 1998.
  7. “Я з вечна вандроўных…”. 1998.
  8. “Мінск – горад вольны”. 1998.
  9. “Другое жыццё музейных каштоўнасцей”. 2000.
  10. “Беларуская эміграцыя ў Чэхаславакіі”. 2002.
  11. “Мастацтва ў гарадской культуры Беларусі XIX-XX ст.”. 2004.

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы:

  1. “І жыццё абымаю ўвакруг”. 2005.
  2. “Вольная птушка сумнай зямліцы”. 2006.
  3. “З сонцам, з сэрцам, з вечнай ласкай”. 2008.
  4. “Мінск – сталіца, гордасць наша”. 2009.
  5. “Курганы шмат чаго нам гавораць”. 2010.
  6. “Глянуць будучыне ў вочы”. 2010.

Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”:

  1. “Мара аб Заслаўі”. 1994.

Акварэль

Пастэль

Close Menu