Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

З 16 лютага па 16 красавіка 2018 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Цімкавічы – скарбніца натхнення”, якая прадстаўляе творы Алеся Квяткоўскага і студэнтаў архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, напісаныя на пленэры ў Цімкавічах. Таксама ў гасцей часовай экспазіцыі  з’явілася магчымасць пазнаёміцца з асобай і  творчасцю Кузьмы Чорнага  –  знакамітага беларускага пісьменніка з Цімкавіч.

Алесь Квяткоўскі – сапраўдны мастак свайго часу. Яго творы прасякнуты любоўю да родных мясцін, да роднай Беларусі. Сваёй галоўнай мэтай мастак лічыць перадаць любоў да радзімы наступнаму пакаленню творцаў. Вучні пад кіраўніцтвам Алеся Адамавіча малявалі вёску Цімкавічы.

афиша3

Close Menu