Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

«Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!»19 мая 2018 года ў рамках праекта “Ноч музеяў” адбылася прэзентацыя часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!”

Месца Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў гісторыі нашай літаратуры вызначана даўно і трывала: ён па праву лічыцца пачынальнікам новай беларускай літаратуры. Аднак веліч здзейсненага Дуніным-Марцінкевічам усебакова можна асэнсаваць, толькі ашчадна сабраўшы ў адно ўсё рэалізаванае ім як:  першым прафесійным беларускім літаратарам ХІХ ст., акцёрам, драматургам, перакладчыкам, паэтам, грамадскім дзеячам, публіцыстам і асветнікам. Сваімі творчымі намаганнямі ён рыхтаваў глебу для наступнікаў – тых, хто прыйдзе слугаваць беларускаму прыгожаму пісьменству ў будучыні.

На экспазіцыі прадстаўлены арыгінальныя выданні пісьменніка сярэдзіны ХІХ ст. –  пачатку ХХ ст. : “Сялянка”, “Гапон”, “Шчароўскія дажынкі” і інш. Пераклад паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш” на беларускую мову, зроблены ўпершыню Дуніным-Марцінкевічам. А таксама літаратуразнаўчыя працы вядомых даследчыкаў – С.Майхровіча, Я.Янушкевіча, Г.Кісялёва і інш.; знаходкі з сядзібы беларускага Дудара ў в. Люцынка.

Тэатральныя афішы, фотаздымкі сцэн са спектакляў “Ідылія” і “Пінская шляхта” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і “Гасцёўні Уладзіслава Галубка” дапаўняюць біяграфію В.Дуніна-Марцінкевіча.

Часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!” працуе з 19 мая 2018 года.

Close Menu