Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Калекцыя “Часопісы” – гэта збор перыядычных выданняў, якія выходзілі ў перыяд з першай паловы ХIХ па сённяшні дзень. Калекцыя пачала фарміравацца ў 1987 г. з моманту стварэння музея і сёння налічвае 2636 тыс. адзінак. У яе склад уваходзяць часопісы з асабістых архіваў В.Быкава, Г.Бураўкіна, А.Адамовіча, К.Акулы, І.Шамякіна, К.Крапівы, С.Волкава, М.Тычыны, Б.Сачанкі, Р.Барадуліна, У.Фрыдмана і іншых.

Першымі прадметамі, якія паступілі ў калекцыю, былі нумары папулярнага савецкага часопіса “Раман-газета” з апублікаванымі творамі І.Шамякіна (№ 9 1977 г. – аповесць “Гандлярка і паэт”, (№18 1981 г. – раман  “Вазьму твой боль”, № 3-4 1986 г. – раман “Петраград-Брэст”).

Часопісы «Роман-газета»

Сярод найбольш даўніх выданняў вылучаюцца чатыры нумары часопіса на польскай мове “Czasopism Naukowy Księgozbioru Publicznego imienia Ossolińskich” (г. Львоў, 1830-1831 гг.), дзе публікаваліся навіны навуковага жыцця.

                       Czasopism Naukowy Księgozbioru Publicznego imienia Ossolińskich 1830 г.

Даволі багата і разнастайна ў калекцыі прадстаўлены рускі перыядычны друк II паловы ХIХ – пачатку ХХ ст. Найбольш значным прадстаўніком якога можна назваць ілюстраваны часопіс “Всемірная Иллюстрація” (г. Санкт-Пецярбург, 1869-1896 гг.), які стаў папярэднікам сучасных ілюстраваных і навукова-папулярных часопісаў. Тут размяшчаліся фатаграфіі, ілюстрацыі гістарычных і сучасных падзей, артыкулы па археалогіі, краязнаўству, мастацтву і інш. У калекцыі налічваецца 281 экземпляр. Традыцыю такога тыпу ілюстраваных літаратурных часопісаў у наступныя гады працягнулі выданні: “Ніва” (№ 10,11 1916 г., №10 1917 г.), “Солнце Россіі” (№ 271 і 281 1915 г.), “Всемірная панорама” (№ 342-345 1915 г., №385-386 1916 г.), “Всемірная новь” (№13 1916 г.).

                                 Часопіс Всемірная Иллюстрація 1869 г. Том II

Вялікую цікавасць уяўляе часопіс “Przeglad Tygodniowy Zycia Spolecznego, Literatury i Sztuk Pieknych” (г. Варшава 1873 г.), на старонках якога падымаліся пытанні навукі, экономікі, культуры і мастацтва; часопіс “Вестникъ Европы” (захоўваюцца асобныя выданні з 1874 па 1917 гг.), дзе ў розныя часы друкаваліся пісьменнікі і публіцысты І.Ганчароў, Ю.Жукоўскі, Э.Заля, А.Астроўскі, А.Талстой; духоўны літаратурны часопіс “Странникъ” (1876 г.), які адыграў вялікую ролю ў справе рэлігійнай асветы, а таксама часопісы “Литовскія епархіальныя ведомости” (1882 г.) і “Минскія епархіальныя ведомости” (1888-1901 гг.), “Atenium” (1895 г.), “Современный міръ” (1907-1917 гг.), “Въстникъ литературы” (1910 г.) і інш.

Przeglad Tygodniowy Zycia Spolecznego, Literatury i Sztuk Pieknych” (1873 г.)

Гістарычныя змены, якія адбыліся ў 1917 г., надалі магутны імпульс развіццю перыядычнага друку на тэрыторыі Беларусі. Па колькасці самую вялікую частку калекцыі займаюць перыядычныя выданні менавіта савецкага перыяду, якія аказалі найбольшы ўплыў на фарміраванне і развіццё беларускага друку і літаратуры. Сярод якіх: “Узвышша”, “Маладняк”, “Наш край”, “Саха”, “Полымя”, “Бальшавіцкі друк”, “Беларуская работніца і сялянка”, “Вожык”, “Вясёлка”, “Беларусь”, “Бярозка”, “Маладосць”, “Нёман”.

  “Маладняк” №10 1926 г.                     

“Узвышша” №2 1927 г.                     

“Наш край” №12 1926 г.

Шырока прадстаўлены часопіс “Полымя”, які адкрыў творчы шлях шматлікім беларускім пісьменнікам. Так, напрыклад, першая аповесць І.Шамякіна “Помста” была апублікавана ў “Полымі” (№11-12 1945 г.), таксама на старонках часопіса ўпершыню былі надрукаваны раманы “Людзі на балоце” І.Мележа, “Птушкі і гнёздыЯ.Брыля, “Сэрца на далоні” І.Шамякіна і многія іншыя творы. Усяго ў калекцыі налічваеца 341 нумар часопіса “Полымя”.

Полымя” №1 1922 г.

“Вожык” №3-4 1946 г.

Значную цікавасць мае калекцыя беларускіх часопісаў, што выдаваліся (некаторыя выдаюцца і зараз) у ЗША (“Конадні”, “Полацак”), Канадзе (“Баявая Ускалось”, “Зважай”) і Польшчы (“Шыпшына”, “Беларускі каляндар”, “Сустрэчы”).

Па тэматычным прынцыпе часопісы музейнай калекцыі падзяляюцца на:

сатырычныя (“Вожык”, “Крокодил”); галіновыя (“Саха”, “Беларуская работніца і сялянка”, “Работніца і сялянка”); літаратурна-мастацкія (“Баян”, “Жизнь искусства”, “Искусство”, “Маладняк”); літаратурна-навуковыя (“Веда”, “Калосьсе”, “Нёман”); часопісы на ваенную тэматыку (“Фронтовой юмор”, “Партызанская дубінка”); краязнаўчыя (“Краеведеніе”, “Наш край”); часопісы на рэлігійную тэматыку (“Наша вера”, “Хрысціянская думка”, “Голас часу”, “Голас царквы”, “Унія”; часопісы для дзяцей і моладзі (“Вясёлка”, “Бярозка”, “Пралескі”, “Маладосць”, “Заранка”, “Студэнцкая думка”, “Тропинка”).

На сённяшні дзень згодна Праграме камплектавання музейных фондаў калекцыя “Часопісы” працягвае папаўняцца выданнямі на беларускай, рускай, польскай, французскай, нямецкай, іспанскай, англійскай мовах, якія выдадзены як на тэрыторыі сучаснай Беларусі, так і за яе межамі, і якія асвятляюць пытанні гісторыі беларускай літаратуры.

Close Menu