Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Браты Грым. Жыццё і творчасць” стала вынікам супрацоўніцтва музея і Навуковага таварыства братоў Грым у г. Каселі (Германія).

Браты Грым – Вільгельм Карл (24.02.1786, Ганаў – 16.12.1859, Берлін) і Якаб Людвіг Карл (4.01.1785, Ганаў – 20.09.1863, Берлін) – нямецкія пісьменнікі і мовазнаўцы, члены Берлінскай Акадэміі навук, вядомыя ва ўсім свеце, у першую чаргу, як збіральнікі і ўкладальнікі зборнікаў нямецкіх казак. Апроч гэтага, даследаванні братоў Грым старажытнанямецкай мовы не толькі паклалі пачатак германістыцы, але і аказалі ўплыў на еўрапейскую філалогію ў цэлым. Пачаты ў 1838 г. вялікі “Слоўнік нямецкай мовы”, які павінен быў ахапіць увесь слоўнікавы запас ад Лютара да Гётэ і стаць свайго роду “натуральнай гісторыяй асобных словаў”, з’яўляецца вянцом непаўторнага навуковага подзвігу братоў Грым.

Адным з галоўных кірункаў дзейнасці братоў Грым быў збор паданняў, міфаў і народных казак, якія яны перапрацавалі ў зборнікі казак. Якаб і Вільгельм Грым былі не першымі, хто запісваў і апрацоўваў фальклорныя апавяданні, але з іх калекцыі (апошняе прыжыццёвае выданне пабачыла свет у 1857 г. і налічвала 210 казак) пачынаецца сістэматычнае збіранне “паэзіі народа” – казак, паданняў, легендаў, песень.

Зборнікі казак братоў Грым сталі класікай і былі перакладзены на шматлікія мовы свету. Паступова набыўшы папулярнасць, яны з часам увайшлі ў скарбніцу сусветнай літаратуры, зрабіліся крыніцай натхнення для мноства пісьменнікаў і мастакоў, прадметам сотняў экранізацый. У 2005 г. “Казкі братоў Грым” былі ўнесены ў міжнародны рэестр ЮНЕСКА “Памяць свету”.

Close Menu