21 сакавіка 2020 года адзначалася 180-годдзе з дня нараджэння знакамітага паэта-дэмакрата, публіцыста, грамадскага дзеяча і народнага адваката Францішка Багушэвіча. Сваё 30-годдзе святкаваў сёлета і ўнікальны для краіны музей – “Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”.
Цэнтральнай кропкай экспазіцыі з’яўляўся мастацкі вобраз родных мясцін творцы. Сядзіба Багушэвічаў у Кушлянах непарыўна звязана з лёсам пісьменніка: ад першых крокаў і да апошняга ўздыху. Сам Францішак Багушэвіч у вершы “Мая хата” падкрэслівае:
“Не буду мяняцца хоць бы і на замкі, –
Калок свой мілейшы, як чужыя клямкі…”
Блізкія сэрцу Францішка Багушэвіча мясціны, уцалелыя будынкі з усёй прылеглай тэрыторыяй, самі краявіды, дарогі, з якімі было звязана яго жыццё, маюць вялікае значэнне для вывучэння і асэнсавання творчасці пісьменніка. Сярод прадстаўленых на экспазіцыі матэрыялаў – рэдкія фотакарткі і рэчы сям’і пісьменніка, радавод Багушэвічаў, рарытэтныя выданні твораў і бясконцыя краявіды кушлянскага кутка ў фатаграфіях майстроў.
Цікавыя факты