Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Біблія для народа 1692-1696 гг. Васіля Кораня

Беларускае паходжанне Васіля Кораня адкрыта нядаўна. Майстар нарадзіўся ў мястэчку Дуброўна каля 1640 г. Працуючы ў Маскве, у 1692-1696 гг. В.Корань стварыў першую ў Расіі народную гравіраваную ілюстраваную Біблію ў малюнках, аналагічную заходнім “Бібліям жабракоў”, стаўшы пачынальнікам вядомага ва ўсім свеце сюжэтнага лубачнага малюнка.

Тэхніка Кораня спалучае ў сабе ўплыў каталіцкіх і пратэстанцкіх ілюстраваных Біблій (у прыватнасці – Бібліі Піскатара). Як мяркуецца, з-за наяўнасці некананічных выяў Бога наклад Бібліі Кораня (каля 1000 экз.) быў канфіскаваны і знішчаны. Адзіны часткова ацалелы і дайшоўшы да нас экзэмпляр кнігі з’яўляецца арыгіналам XVII ст. і захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу.

Біблія Кораня прадстаўлена ў рэканструкцыі маскоўскага мастака-графіка Віктара Пензіна серыяй расфарбаваных гравюр з подпісамі на сюжэты з Кнігі Быцця і Апакаліпсіса. Мастак 10 год аднаўляў Біблію ў першапачатковым выглядзе па той жа тэхналогіі. На сённяшні дзень яна ёсць у некалькіх музеях свету: у Ватыкане ў Папы Рымскага, Мексіцы, Мадрыдзе, Эрмітажы і Траццякоўцы. У 2019 г. кніга была прэзентавана на радзіме нашага суайчынніка – у краязнаўчым музеі ў г. Дуброўна.

Біблія для народа ў малюнках (па ўзоры “заходніх”) рэзалася Васілём Коранем на драўляных дошках і друкавалася ў Маскве ў 1692-1696 гг., дзе ён працаваў разам з іншымі выдатнымі беларускімі майстрамі, якія аздаблялі Гранавітую палату Маскоўскага крамля, працавалі ў Збройнай, Залатой і Сярэбранай палатах, іншых месцах Масквы, ствараючы дзівосныя мастацкія творы, што і цяпер уваходзяць у пералік высокамастацкіх скарбаў Расіі.

Асаблівая адметнасць Бібліі Васіля Кораня ў тым, што яе можна параўнаць па значнасці для славянскага пісьменства, духоўнай і гістарычнай спадчыны беларускага народа са спадчынай Францыска Скарыны і Сімяона Полацкага. Гэты ўнікальны для Беларусі твор захаваўся ў адзіным экзэмпляры з тысячнага тыражу і знаходзіцца ў Дзяржаўнай бібліятэцы ў Санкт-Пецербурзе.

17 студзеня 2020 г. а 11 гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта “Вяртаем забытыя імёны” адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі “Біблія для народа 1692-1696 гг. Васіля Кораня”.

На экспазіцыі ўпершыню шырокаму колу наведвальнікаў будуць прадстаўлены рэканструяваныя лісты першай гравіраванай Бібліі для народа ў малюнках, створанай нашым земляком – беларускім майстрам-разьбяром па дрэве Васілём Коранем з мястэчка Дуброўна (цяпер горад у Віцебская вобл.). Экспанаты для выстаўкі прадастаўлены музею кіраўніком Акадэміі народнага мастацтва, мастаком-графікам Віктарам Пензіным. Копіі Бібліі знаходзяцца ўсяго ў некалькіх музеях свету: у Ватыкане, Мексіцы, Мадрыдзе і ў Расіі – у Эрмітажы і Траццякоўскай галерэі. Уручаліся – Папу Рымскаму Яну Паўлу ІІ, Экзарху Беларусі – Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Філарэту, Патрыярху Кірылу.

Біблія для народа ў малюнках (па ўзоры “заходніх”) рэзалася Васілём Коранем на драўляных дошках і друкавалася ў Маскве ў 1692-1696 гг., дзе ён працаваў разам з іншымі выдатнымі беларускімі майстрамі, якія аздаблялі Гранавітую палату Маскоўскага крамля, працавалі ў Збройнай, Залатой і Сярэбранай палатах, іншых месцах Масквы, ствараючы дзівосныя мастацкія творы, што і цяпер уваходзяць у пералік высокамастацкіх скарбаў Расіі.

Асаблівая адметнасць Бібліі Васіля Кораня ў тым, што яе можна параўнаць па значнасці для славянскага пісьменства, духоўнай і гістарычнай спадчыны беларускага народа са спадчынай Францыска Скарыны і Сімяона Полацкага. Гэты ўнікальны для Беларусі твор захаваўся ў адзіным экзэмпляры з тысячнага тыражу і знаходзіцца ў Дзяржаўнай бібліятэцы ў Санкт-Пецербурзе. Менавіта з Бібліі Кораня бярэ пачатак мастацтва сусветна вядомага рускага сюжэтнага лубочнага малюнка.

Пагартаць творы Васіля Кораня і Францыска Скарыны таксама можна будзе на сэнсарным экране, а адкрыццё выстаўкі аздобіць унікальны канцэрт звонавай музыкі ў выкананні магістра мастацтваў Багдана Бярозкіна. Дзякуючы партнёрам праекта, разам з рэканструяванай Бібліяй Васіля Кораня на выстаўцы будуць прадстаўлены Цыганская Біблія, Каран, іншыя ўнікальныя духоўныя кнігі на царкоўна-славянскай, польскай, украінскай, беларускай, іншых мовах.

На мерапрыемства запрошаны прадстаўнікі міністэрстваў, дыпламаты, дэпутаты Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі ўстаноў культуры, грамадскасці, духавенства, СМІ.

Часткай і працягам адкрыцця выстаўкі стане круглы стол “Народная гравіраваная кніга Васіля Кораня “Біблія для народа”, прысвечаны спадчыне Кораня і яе значнасці для Беларусі.

                                                                                                      

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. М.Багдановіча, 13).

Тэлефон для даведак: (17) 334-56-21.

 

Close Menu