Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文
images

НА РАДЗІМЕ БАЦЬКІ

5 мая споўнілася 75 гадоў з дня надрукавання апавядшшя “На граніцы “, упершышо падпісанага псеўданічам Кузьма Чорны, якое аўтар лічыў начаткам сталай літаратурнай творчасці. 75 гадоў мы ведаем Мікалая Карлавіча Раманоўскага як Кузьму Чорнага. Гэтай даце была прысвечана сустрэча, што прайшла ў музеі К. Чорнага 15 мая, з дачкой нісьменніка Рагнедай Мікалаеўнай Раманоўскай.

 

Вось адказы на некаторыя пытанні, якія цікавілі прысутных.

—Ці ведаеце Вы, Рагнеда Мікалаеўна, чаму бацька ўзяў такі псеўданім?

— Я не ведаю чаму “Кузьма”, а “Чорны” — тэта была вулічная мянушка дзеда па маці, якога ён вельмі любіў.

— Чым захапляўся Мікалай Карлавіч?

— Самым любімым яго заняткам была літаратура. Таксама любіў маляваць, звычайна пяром, алоўкам. Захавалася некалькі малюнкаў на рукапісах ваеннага часу. Захапляўся музыкай, іграў на піяніна, якое цяпер знаходзіцца ў Дзяржаўным літаратурным музеі ў Мінску. А яшчэ ён любіў кветкі. Сам іх купляў, саджаў на балконе ў скрынках і даглядаў.

— Хто з пісьменнікаў быў частым госцем у Вашым доме?

– Часта бывалі  ў нас Броўка, Глебка, Кучар, а таксама Зарэцкі, Хадыка. Пару разоў заходзіў Купала.

3 асаблівай цеплынёй успамінаю заўсёды Эдуарда Самуйлёнка, які аднойчы прынёс мне ляльку. Ды не простую: яна ўмела міргаць вачыма.

— Калі Вы адчулі і ўсвядомілі, што з’яўлясцеся дачкой вядомага пісьменніка?

— У школе, у першым класе. Настаўніца прачытала на уроку апавяданне К. Чорнага, і адзін хлопчык сказаў: “От добра Ірцы, папрасіла яна, і бацька казку напісаў”.

—Я ведаю, што афіщыйнае імя па пашпарту ў Вас Рагнеда, а ў жыцці завуць Ірай. Атрымліваецца, у Вас два імені?

— У мяне іх нават тры. Ірай звала мяне матчына радня. А бацька мяне запісаў на свой лад — Рагнедаю. Калі я ахрысцілася, то далі мне імя Анастасія. Вось такая дзіўная гісторыя атрымалася.

— Калі пачалася вайна, Вам, Рагнеда Мікалаеўна, было 12 гадоў. Раскажыце пра дзіцячыя ўражанні, калі Вы пакінулі Мінск і пайшлі на ўсход.

— На трэці дзень вайны пачалі бамбіць Мінск, і заставацца было небяспечна. Мы выйшлі разам са сваімі суседзямі з дому, і тут на нашых вачах бомба трапіла ў 1-ы пад’езд (а мы жылі ў 4-ым). Як і ўсе бежанцы, мы рухаліся на ўсход. У час аднаго прыпынку ўбачылі двух хлопчыкаў, аднаму было каля 12 гадоў, а другому яшчэ менш. Яны ішлі з нейкага піянерскага лагера, не ведаючы, дзе іх маці і тата. Мой бацька пра нсшта іх распытаў і даў паесці. Людзей у натоўпе было многа, і больш мы гэтых хлапчукоў не бачылі. А бацька гэту сустрэчу ўзяў за аснову апавядання “Маленькая жанчына”, толькі ў ім не хлопчык, а дзяўчынка. I яшчэ ў гэтым апавяданні ў час налёту фашысцкіх самалётаў дзяўчынка падае ніц і, змораная, засынае. Вось гэтак і я клалася на мяккую траву альбо мох, і адразу сплюшчваліся вочы.

— Калі Вы першы раз трапілі ў Цімкавічы, і ці расказваў Вам бацька пра свае родныя мясціны і сваіх родзічаў?

— Бацька заўжды толькі і гаварыў пра Цімкавічы, сваіх дзядоў, суседзяў. Я, хоць і не была часта тут, тым не менш усё ведала пра кожнага. А трапіла я ў Цімкавічы, калі была зусім малая. Не памятаю на чым мы прыехалі, мо на цягні-ку, але нас падвозілі да дзедавай хаты на кані. Было сонейка, мяккае сена, і я легла, заплюшчыла вочы і прыкінулася быццам сплю. А бацька раз-пораз глядзеў на мяне і казаў: “Ціха, ціха, бо Ірка спіць”. I мяне гэта вельмі смяшыла.

— Раскажыце, Рагнеда Мікалаеўна, пра апошнія месяцы жыцця бацькі пасля вяртання ў Мінск.

— Жылі мы ў маленькіх пакойчыках, і сонца не трапляла ў акно. Бацька называў іх “турмой”. 22 лістапада я прыйшла са школы, бацька сядзеў за пісьмовым сталом, працаваў, маці была хворая. Чую, што бацька блытана штосьці кажа, яму кепска. Пабегла да суседзяў. Калі вярнулася — ён ляжаў ужо непрытомны. Так і памёр.

— А як склалася Ваша жыццё?

— Скончыла тэатральны інстытут. Некаторы час працавала ў музеі Купалы. Потым асела на “Беларусьфільме” ў якасці рэдактара. У мяне ёсць сын, якога ў гонар бацькі назвалі Мікалаем. Ён вельмі любіць беларускую мову, кнігі. У нас захаваўся ў доме дзедаў дух. Сын скончыў у Маскве інстытут, факультэт мастацкага перакладу, і цяпер займаецца перакладамі.

 

 

ЁН ВЫХОЎВАЎ ЛЮБОЎ ДА БЕЛАРУСКАГА СЛОВА

Яшчэ ў час вучобы ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, Мікалай Раманоўскі (Кузьма Чорны) на перапынках, або ўвечары на кватэры разыгрываў вясёлыя сцэнкі. I рабіў гэта артыстычна.Хлопцы прасілі: “Коля, раскажы, як два цімкаўцы сустрэліся на кірмашы”. Мікалай Раманоўскі пачынаў апавядаць. I чуўся выбух смеху.

У семінарыі ён удзельнічаў у драматычным гуртку. У купалаўскай “Паўлінцы” выконваў ролю Пустарэвіча.Калі Мікалай Карлавіч жыў і працаваў у Цімкавічах, прымаў актыўны ўдзел у пастаноўках і канцэртах. Вялікай папулярнасцю ў 1921—22 гадах карыстаўся спектакль па п’есе Л. Андрэева “Дні нашага жыцця”, у якім адну з галоўных роляў выконваў Раманоўскі.

3 вялікай ахвотай ён чытаў са сцэны свае фельетоны, гумарэскі. Не будучы прафесійным чытальнікам, Мікалай Карлавіч інсцэніраваў свае творы вельмі цікава. Гледачы з захапленнем чакалі яго новых фельетонаў і жартаў, якія ён не паўтараў двойчы і ніколі не запісваў.

Першым сцэнічным творам К. Чорнага была сцэна-сатыра “Не пішы чорт ведае як”, надрукаваная у часопісе “Маладняк” у 1925 годзе. У 1929-ым на старонках часопіса “Узвышша” з’яўляецца частка незакончанай п’есы пад назвай “3 драмы” (бытавы малюнак з жыцця беларускай вёскі). Была яшчэ адна нездзейсненая задума — напісаць п’есу “Вызваленне” да 10-ай гадавіны вызвалення Беларусі ад белапольскіх акупантаў.

У 1932 годзе К. Чорны піша п’есу “Лета”. Сам аўтар адчуваў, што яна слабая. I таму на падмосткі тэатра твор не трапіў.

А вось п’еса “Бацькаўшчына” з поспехам прайшла 7 лістапада 1932 года ў тэатры імя Я. Купалы і атрымала шмат водгукаў і станоўчых рэцэнзій у перыядычным друку. Высока ацанілі п’есу ў Маскве, куды тэатр выязджаў на гастролі ў 1933 годзе.

У 1938 годзе напісана аднаактавая п’еса “Базылевіча сям’я”.

У 1940 годзе з’яўляецца п’еса “Ірынка”, прысвечаная жыццю і змаганню працоўных Заходняй Беларусі. Прэм’ера адбылася ў 1941 годзе ў тэатры імя Якуба Коласа. Пазней, пад назвай “У апошнюю ноч” , яна ставілася ў тэатры імя Янкі Купалы, а пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Цімкавіцкім народным тэатры.

Паколькі п’есы Кузьмы Чорнага ставіліся на сцэне тэатра імя Янкі Купалы, артысты лічылі яго членам свайго калектыву. Таму, калі ён памёр, труна з целам Кузьмы Чорнага была ўстаноўлена пад дахам тэатра.

Народны артыст рэспублікі Г. Глебаў на пахаванні К. Чорнага сказаў: “Мы асабліва ўшаноўваем памяць аб К. Чорным, бо з яго творчасцю звязаны важнейшыя этапы нашай сцэнічнай дзейнасці. Пастаноўка ў нашым тэатры п’есы “Бацькаўшчына” была падзеяй не толькі вялікага мастацкага значэння для ўсіх нас, для нашага гледача. Работа над гэтай п’есай для калектыву тэатра была школай, выхаваўшай у нас любоў, павагу і беражлівыя адносіны да беларускага слова, яго глыбокага сэнсу, яго мелодыі і прыгажосці”.

ПРА ГІСТОРЫЮ ТКАЦТВА Ў ЦІМКАВІЧАХ

У Цімкавічах ткацтвам займаліся здаўна. Аб гэтым можна даведацца адкрыўшы інвентары мястэчка Цімкавіч і Цімкавіцкай воласці, датаваныя 29 кастрычнікам 1761 годам. У ім пішацца, што панскую павіннасць неслі мясцовыя ткачы: “Кожны з іх павінен выткаць з панскага льну штуку палатна. Калі б хто-небудзь наткаў болей, то за кожную штуку Цімкавіцкі панскі двор павінен заплаціць па 5 злотых”.

Становішча ткачоў у параўнанні з іншымі прыгоннымі сялянамі было, можна сказаць, прывілеяванае. Яны вызваляліся ад “пабелкі, пракаткі палатна і прадстаўлення лішкаў на ўсадку для продажу”. Гэтым займаўся панскі двор. Вызваляліся ткачы і ад талок, земляных работ, дастаўкі пісем. Хіба, калі здаралася якое-небудзь бедства, тады і ткачоў маглі прыпягнуць да любой павіннасці.

3 творчасці Кузьмы Чорнага таксама шмат можна даведапца пра гісторыю ткацтва ў Цімкавічах:”Год за дзесяць да скасавання паншчыны. у радзівілаўскіх маёнтках на Случчыне пачаў развівацца выраб сурвэт. Пэўнай частцы прыгонных кіраўнікі радзівілаўскіх уладанняў давалі павіннасць: замест працы на княжскім полі – вырабляць пэўны лік сурвэт”.

Зразумела, падбіраліся тыя, хто меў да гэтага здольнасці. Жаданне развіваць ткацтва ў Радзівілаў з’явілася невыпадкова. Бываючы часта ў Заходняй Еўропе, яны бачылі, якой папулярнасцю карыстаюцца там прыгожыя вырабы з ільну.

Відаць, асобныя цімкавіцкія майстры праводзілі вучобу ў ткацкіх майстэрнях Расіі, а, магчыма. выязджалі за мяжу. Як бы там ні было, а неўзабаве нехта Міхалевіч з Агароднікаў, навучыўшыся вырабу сурвэтаў, быў прызначаны майстрам. Пад яго наглядам і паводле яго планаў, Радзівіл пабудаваў вялікую сурвэтную майстэрню. Міхалевіч вучыў ткацтву  юнакоў і дзяўчат Цімкавіч, навакольных весак – Крывасёлак, Комсіч, Браткава, Агароднікаў… У самой майстэрні часцей працавалі мясцовыя людзі, а паколькі месца не хапала, некаторыя ткалі дома. У вызначаны тэрмін павінны былі здаць пэўную колькасць вырабаў. У пачатку XX стагоддзя цэлыя вёскі Капыльшчыны ператварыліся ў своеасаблівыя цэнтры ткацтва.

Сурвэты ткалі не толькі для панскага ўжытку, але і на продаж у Польшчу, Германію. У сувязі з гэтым на Случчыне сеялася многа ільну. Аж да самой рэвалюцыі ў гэтых мясцінах было шмат берднікаў, варштатнікаў і майстроў вязаць ніты.

Сурвэты ткаліся з шэрых суравых нітак. Аснова клалася шэрая, а ўток — з беленых нітак або з белай крамнай бавоўны. Майстры па жаданню заказчыка рабілі сурвэты любых колераў і рознакаляровыя.

Варштат быў даволі складаны і часткова механізаваны. Ён складаўся са шматлікіх дробных драўляных і металічных дэталей. Кожная дэталь мела сваю назву — берды, навой, шпаруты, чапёлкі, пругі. Ткачы развілі сурвэтны выраб да вялікай дасканаласці. Майстэрства ткаць перадавалася з пакалення ў пакаленне.

Дзед К. Чорнага, Фэлікс Раманоўскі, гэтак жа як і яго бацька і дзед, былі ткачамі. Другі дзед па мацярынскай лініі — Міхал Парыбак — таксама быў ткачом. Гэтае рамяство ён пераняў ад свайго бацькі і дзеда. Працавалі яны кожны ў сваей хаце. I ў дзеда Фелікса, і ў дзеда Міхала стаялі пасярод хаты варштаты. Зямлі ні ў тога, ні ў другога не было. Дзед Парыбак-Чорны быў выдатны славуты майстар. Ён ткаў сурвэты, абрусы і розныя мастацкія рэчы са складанымі ўзорамі. Яму часта заказвалі паны. Дзед Фэлікс Раманоўскі ткаў толькі льняное палатно і дзяругу. Сваіх ма-тэрыялаў ні Парыбак, ні Раманоўскі не мелі. Кожны заказчык прывозіў гатовыя свае ніткі. Міхаіл Парыбак перадаў сакрэт свайго майстэрства маладому земляку Клемансу Хрысцінічу, які ўвесь час быў галоўным настаўнікам і кансультантам ткачоў на Случчыне.

Маці К. Чорнага Глікерыя Парыбак была таксама выдатнай сурвэтніцай. У музеі К. Чорнага знаходзіца абрус, вытканы яе рукамі. Пасля яе застаўся сшытак, дзе было зарысавана звыш двухсот узораў.

3 цягам часу сурвэтная справа на Случчыне заняпала. Сурвэтнікі перайшлі да земляробства. Цікавасць да гэтага рамяства ў нас прапала. Пачалі ганяцца за ўсім замежным. Але, я думаю, гэта часова. Людзі павінны прыйсці да сваіх вытокаў, адрадзіць традыцыі ткацкага рамяства, вярнуцца да свайго народнага, беларускага.

“СВЯТЫ ТОЙ КУТОЧАК”

Пад такой назвай прайшло пасяджэнне клуба “Мудрасць”, удзел у якім прынялі супрацоўнікі Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі, музея Кузьмы Чорнага і Цімкавіцкага СДК, прысвечанае жыццю і творчасці нашага знакамітага земляка. Прысутныя даведаліся, што Кузьма Чорны лічыў сваім святым куточкам вёскі Боркі і Цімкавічы. Аб гэтым сведчаць многія яго творы, напрыклад, апавяданне “Родныя мясціны”, раман “Бацькаўшчына”, у якіх ён успамінае Боркі. “Родныя мае мясціны. Ян мам душа рвецца туды! Яна заўсёды там. Там жывуць усе мае персанажы. Усе дарогі, пейзажы, дрэвы, хаты, чалавечыя натуры, пра якія я калі-небудзь пісаў, гэта ўсё адтуль, сапраўднае”, — гаварыў ён у сваіх творах.

 

Чаму менавіта так? Мікалай Раманоўскі нарадзіўся ў маёнтку Боркі, дзе парабкавалі яго бацькі. Тут прайшлі першыя гады яго дзяцінства, тут ён упершыню пачуў матчыны песні. У дзіцячай памяці аб тых мясцінах засталося нямнога, але ўсё ж такі Мікалай добра помніў грушу бэру, якая была відаць з акна іх хаты і  камень-валун.

У апавяданні “Дарагуся” К. Чорны піша: “Люсі было І не лепш і не горш. Яна прывыкла ляжаць на гэтай шырокай лаве каля вакна за сталом. Яна глядзела ўгару ў вакно. Ей відна была вершаліна старой высокай грушы, якая расла ў іхнім двары. Груша была ўжо голая, і толькі на адной галінцы трапяталіся два жоўтыя лісткі”.

“Вось тут, на выездзе з лесу, павінен быць вялікі камень, каля якога заўсёды, бывала, збіраліся хлапчукі з вёскі. Гэты камень ляжыць тут некалькі сот гадоў як сведка плыні чалавечага жыцця. Знізу камень аброс мохам, жоўтая трава навокал яго была вольготная”, — піша ён у апавяданні “Родныя мясціны”.

На гэтым валуне будзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка з надпісам “Тут, у былым маёнтку Боркі, 24чэрвеня 1900 года нарадзіўся вядомы беларускі празаік Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі)”.

Тут, у Борках, ён з дапамогай маці навучыўся чытаць. Першай кнігай, якую прачытаў, была казка Яршова “Канёк-гарбунок”, падораная вандроўным гандляром. Слухаючы як сын чытае, Гліцэрыя Міхайлаўна казала мужу: “Няўжо мы з табою нашага Коліка не пашлём у школу? Я буду дзень і ноч сядзець за варштатам, адно толькі каб сынок вучыўся”.

Калі прыйшоў час ісці Мікалаю ў школу, а ў Борках школы не было, сям’я Раманоўскіх пераехала ў Цімкавічы, дзе восенню 1908 года Коля становіцца вучнем першага класа Цімкавіцкага двухкласнага вучылішча. Хлопчык тады быў шчупленькі, невялікі ростам, бялявы твар яго, здаецца, прасвечваўся. Але вучыўся ён добра, і настаўнік заўсёды яго хваліў: “Хоць маленькі ды ўдаленькі”.

Сябраваў ён з суседнімі дзяўчынкамі — Надзеяй, Лізай, Сашай, Марыляй Доменямі. Сяброўства з Сашай потым перарасло ў каханне. Для Колі гэта было першае каханне, а для Сашы першае і апошняе. Яна так і не выйшла замуж.

Упершыню ён убачыў слёзы радасці на вачах маці, калі яна даведалася, што сын паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Свет яго захапленняў быў шырокі: ён многа і добра маляваў, вельмі любіў і разумеў музыку, умеў іграць на балалайцы і фісгармоніі, спяваў у царкоўным хоры. У школе добра пісаў сачыненні, а ў семінарыі — пісьмовыя работы і рэфераты. Настаўнік рускай мовы Кулагін часта паўтараў: “Вучыцеся ў Раманоўскага, як трэба пісаць”. Неяк само сабой сталася, што ён пачаў пісаць не толькі сачыненні, але і апавяданні.

Мікалай Раманоўскі ў семінарыі ўдзельнічаў у драматычным гуртку. У купалаўскай “Паўлінцы” выконваў ролю Пустарэвіча. А ў час канікулаў, калі прыязджаў у Цімкавічы, прымаў актыўны ўдзел у пастаноўках і канцэртах, чытаў са сцэны свае фельетоны, гумарэскі. Аднавяскоўцы з нецярпеннем чакалі яго выступленняў.

Пасля заканчэння семінарыі працаваў у Цімкавічах, у валасным рэўкаме і настаўнічаў у школе.

На вуліцы Капыльскай у Цімкавічах у гэтым годзе трэба ўстанавіць мемарыяльную дошку з надпісам:” 31908 па 1923 гады тут жыў Мікалай Раманоўскі (Кузьма Чорны)”.

СТВАРАЛЬНІК НОВАЙ БЕЛАРУСКАЙ ПРОЗЫ

Літаратурная крытыка 20-х гадоў, калі К. Чорны толькі-толькі ўваходзіў у свет прыгожага пісьменства, прадказвала яму будучыню «беларускага Дастаеўскага». Яна, напэўна, трымала пры гэтым у памяці словы Максіма Гарэцкага, сказаныя яшчэ ў 1914 годзе: «Скранулася Беларусь, узварухнуліся яе спрадвечныя імшары, і я з вялікай надзеяй чакаю беларускіх Даста-еўскіх, Ул. Сапаўёвых і т.п.»

 

Чорны разумеў, што знаходзіцца ў самым пачатку стварэння сапраўднай беларускай прозы, а таму адразу ставіў перад сабою і перад сябрамі па пяры самыя надзённыя і самыя складаныя задачы: «Павінны быць створаны беларускія вышэйшыя формы беларускай культуры».

Не ўсё з задуманага ён паспеў здзейсніць, аднак самае галоўнае пісьменнік усе ж паспеў зрабіць, стаўшы стваральнікам бепарускай сацыяльна-псіхалагічнай і інтэлектуальна-філасофскай прозы, у якой чытач адшукае сапраўднага беларускага мужыка і сапраўднага беларускага інтэлігента, патрыёта і гуманіста.

Творчы рост К. Чорнага адбываўся вельмі шпарка: так шмат патрэбна было яму сказаць і за сябе, і за сваіх землякоў-цімкаўцаў, і за ўсіх беларусаў. У след, за першымі зборнікамі «Апавяданні» на працягу толькі №25 — 1926 гадоў выйшлі яго кнігі «Па дарозе». «Срэбра жыцця», «Пачуцці», «Хвоі гавораць».

Мапады празаік хутка пазбаўляўся «дзіцячых хвароб» пачаткоўца: ад досыць павярхоўнага захаплення новым у жыцці вёскі і горада шлях вёў у глыбіні чалавечай душы, дзе віравалі вялікія буры пачуццяў і думак, дзе якраз і выспявалі будучыя ўчынкі.

«Чалавек — гэта цэлы свет, — пісаў К. Чорны, — …Вялікімі і малымі заклапочаны людзі, сталымі і смешнымі — кожны na-свойму, але ў кожнага душа запоўнена».

Як сапраўдны мастак-філосаф, псіхопаг, гісторык К. Чорны напружана шукаў адказ на пытанні, што адбываецца з чалавекам, з краінай, з народам. Сапраўды, чаму зло ў свеце, дзе столькі разумных і нармальных людзей, не толькі не адступае, але часам і святкуе перамогу над справядлівасцю, чалавечнасцю, чысцінёй, красатой?

За тры з паловай ваенныя гады К. Чорны, цяжка хворы, напісаў каля паўсотні пубпіцыстычных артыкулаў, выступленняў, памфлетаў, падрыхтаваў да друку зборнік апавяданняў «Вялікае сэрца», напісаў тры раманы, задумаў і часткова ажыццявіў каля дзесятка іншых эпічных твораў.

У творах пісьменніка ваенных гадоў на ўсю моц загучалі гуманістычныя ідэі. Ствараючы вобразы сялян і інтэлігентаў, вясковых мудрацоў, самабытных філосафаў, р,з\вакоў, праўдашукальнікаў, празаікцумаў пра тое адвечнае і сапраўднае, чым жыў і жыве народ.
Гэта быў унікальны ў нашай літаратуры выпадак, калі пісьменнік ішоў паралельна, а то і апярэджваў у мастацкім асэнсаванні XX стагоддзя сваіх замежных калег, пра многіх з якіх ён нічога не чуў і не ведаў (А. Камю, Т. Ман). Асобныя старонкі яго прозы, вобразы, малюнкі, думкі ўспрымаюцца як мастацкае адкрыццё, як «успамін пра будучыню».

“КАЛІ БАЧЫШ РОДНЫ БЕРАГ…”

“Літаратура — гэта бурлівы і глыбокі акіян. I трэба быць добрым плыўцом, каб не ўтапіццa ў ім. А спакойна і ўпэўнена плысці можна толькі тады, калі бачыш родны бераг…”– аднойчы ў размове з сябрам сказаў Мікалай   Раманоўскі. Сэнс гэтых слоў зразумеў сябар, калі ў маі 1923 года прачытаў у газеце “Савецкая Беларусь”   першае   апавяданне Міколы Раманоўскага “На граніцы”, падпісанае   псеўданімам Кузьма Чорны. У ім расказваецца пра падзеі, што адбываліся на граніцы з  Польшчай, якая праходзіла да 1939 года непадалёку ад Цімкавіч. Гзта апавяданне К. Чорны лічыў пачаткам сваёй     сталай творчасці.

Усе найбольш значныя творы Чорнага — і апавяданні, і аповесці, і раманы, — напісаныя перад вайною і ў час вайны, цесна звязаны з той мясцінай, дзе “паблізу чутны ў людской гаворцы гарады Нясвіж і Слуцак”, інакш кажучы, звязаны з Цімкавічамі, а героямі іх з’яўляюцца землякі пісьменніка.

Калі Кузьма Чорны садзіўся за пісьмовы стол, яго абступалі блізкія суседзі-цімкаўцы і проста знаёмыя людзі. 3 імі К. Чорны шчыра, па-сяброўску размаўляў, заядла спрачаўся, радаваўся за іх, жыў іхнімі пачуццямі, думкамі і роздумам. Знаёмыя цімкаўцы не прасіліся ў яго творы, а неяк самі асталёўваліся там, гаварылі пра сябе, выказвалі свае думкі ўголас. Вось ранняе апавяданне “Восень і радасць”. Гэта слова пра маці, яе вялікае сэрца, замілаванасць да прыроды і  жыцця.

Многа асабістата захавалася ў апавяданні “Хвоі гавораць”. Тут ёсць нават рэальныя факты: “Мае справы такія: канчаю разам з бацькам на полі ворыва, малачу і чакаю з горада паведамлення —ці залічаны я  студэнтам”..

Калі з’явілася апавяданне “Брыгадзірава памылка”, то ўсе цімкаўцы пазналі мясцовага брыгадзіра Кастуся і яго жонку Лізавету.

Вядома, пісьменнік ніколі не пераносіў у апавяданне ба-чанае і падгледжанае ў сырым выглядзе, жыццёвы матэрыял заўсёды праходзіў адпаведную творчую апрацоўку. Назіраль-нае вока выдатнага беларускага празаіка ўмела адбіраць з незвычайнага багацця фактаў самае характэрнае, самае істотнае і  вызначальнае.

Рэальныя факты і падзеі, назіранні і ўражанні так уз-багачаліся пісьменнікам —выдатным знаўцам чалавечай душы, а рысы многіх прататыпаў так пераўтвараліся і зліваліся ў адзінае цэлае, што станавілася пад пяром мастака глыбокім роздумам над жыццем, лёсам народа і краіны. У гэтым сэнсе вельмі цікавая перадгісторыя падзеі, з якіх выраслі два раманы Кузьмы Чорнага — “Трэцяе пакаленне” і “Вялікі дзень”.

Пісьменнік лічыў сваім абавязкам кожны год пабываць у родным мястэчку, паслухаць цімкаўскія навіны. Кузьму Чорнаму хацелася некалькі дзён падыхаць цімкаўскім паветрам, пагаварыць са знаёмымі людзьмі.

“Мне б на ўсe жыццё хапіла апісваць цімкаўцаў”, —часта гаварыў К. Чорны.I так адзін за адным з’яўляліся яго творы, у якіх жывуць з родных мясцін “…Усе дарогі, пейзажы. дрэвы, хаты, чалавечыя  натуры”.

Close Menu