Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Безымянный21 мая 2017 года з 14.00 да 19.00 “Музей-дача Васіля Быкава” (філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры)  запрашае ўсіх прыняць удзел у акцыі “Ноч музеяў – 2017”.

Зямля… Маленькая блакітная кропка ў прасторы Сонечнай сістэмы. З развіццём навукі і тэхнікі становіцца ўсё больш зразумела, наколькі мы малыя ў параўнанні з бясконцым Сусветам. Адначасова вакол Зямлі лётаюць дзясяткі спадарожнікаў, касмічныя апараты адпраўляюцца да далёкіх аб’ектаў Сонечнай сістэмы… Якое ж месца мы займаем у Сусвеце і якую ролю адыгрывае касмічная прастора ў нашым жыцці? У праграме “Над намі – неба” ўсе жадаючыя атрымаюць магчымасць дакрануцца да неба і спасцігнуць некаторыя таямніцы Сусвету.

Хочаце даведацца, што агульнага ў Ван Гога, Бетховена і Караткевіча? Тады чакаем Вас па адрасе: Мінскі раён, а.г. Ждановічы-6, вул. 6-я Дачная, д.62. Праезд ад ст.м. Пушкінская (аўт. №219, маршрутка №1419).

! Для гасцей у “зорнай тэме” ўваход у музей вольны.

Будзе арганізаваны транспарт!

Колькасць месцаў абмежаваная!

Запіс па тэлефоне – 334 86 22.

Ад’езд у 13.30 з дворыка Дзяржаўнага музея

гісторыі беларускай літаратуры.

Кантактны тэлефон: (017) 335-44-47

Close Menu