Он тянется к Витебску, словно растение.
Тот Витебск его — пропыленный и жаркий —
Приколот к земле каланчою пожарной.
Там свадьбы и смерти, моленья и ярмарки.
Там зреют
Особенно крупные яблоки,
И сонный извозчик по площади катит…
— А Вы не из Витебска?..
(Р. Раждзественскі)
Адносіны Марка Шагала і Віцебска – вельмі кранальная тэма. Горад на Дзвіне стаў для мастака згубленай радзімай, аб якой ён усё жыццё ўзгадваў, але куды так і не вярнуўся. Гэтыя ўспаміны трывожылі яго тонкую душу і запаўнялі яе мастацкімі вобразамі, дапамагалі ствараць, вяртацца ў сваю маладосць і чэрпаць адтуль сілы. Застаючыся верным свайму ўласнаму мастацкаму стылю, Марк Шагал усё жыццё эксперыментаваў у розных тэхніках і жанрах. У яго творчай спадчыне – кніжныя ілюстрацыі, графіка, сцэнаграфія, мазаіка, вітражы, шпалеры, скульптура, кераміка. А вось маляваных дываноў, своеасаблівага мастацкага “брэнда” Віцебшчыны, у калекцыі твораў мастака чамусьці няма. Але спроба была: яго ўласнаручны накід маляванкі “Пара за сталом”, датаваны 1911 годам.
Таленавіты майстра пакінуў след і ў літаратуры: паэзія, эсэ і мемуары яшчэ пры жыцці былі апублікаваныя і перакладзеныя на іўрыт, рускую, беларускую, англійскую і французскую мовы. Сусветную славу займела аўтабіяграфічная кніга Шагала “Маё жыццё”. “Едва научившись говорить, я начал писать стихи. Их хвалили. И я думал: пойду в поэты.” – пісаў творца.
Да 135-годдзя з дня нараджэння Марка Шагала ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачыла працу выстава, дзе творца прадстаўлены ў незвычайным ракурсе і фокусе пагляду на яго спадчыну. Своеасаблівым камертонам экспазіцыі “А вы не из Витебска?..” з’явіўся верш “Марк Шагал” паэта Роберта Раждзественскага.
На выставе прадстаўлены маляванкі, выкананыя мастачкамі з розных куткоў Віцебшчыны і Міншчыны па матывах творчасці Шагала. Гэтыя сюжэты падказаныя паэтыкай мастака і іншых творчых перастварэнняў. Літаратурная частка выставы прадстаўлена тэматычнай падборкай кніг з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і шагалаўскімі ілюстрацыямі да “Мёртвых душ”.