10 мая 2019 г. а 18-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя новай кнігі беларускага паэта з Канады Юрася Шамецькі “Непрадказальнае”.
Юрась Шамецька нарадзіўся ў Мінску, з 1997 года жыве і працуе ў Канадзе. Аматары паэзіі ведаюць яго па першай кнізе, названай “Шлях да вяртання”. Другі зборнік вершаў названы метафарычна. Атава – гэта не толькі горад, дзе жыве паэт, але і трава, што вырасла пасля першай касавіцы, якая сімвалізуе вечнае перараджэнне і абнаўленне.
Творы Юрася Шамецькі пашыраюць прастору беларускай паэзіі не толькі геаграфічна, але і канцэптуальна. Кожны, хто прачытае кнігу, зможа пагадзіцца, што яго паэтычнае вяртанне на радзіму адбываецца па-сапраўднаму таленавіта і пераканаўча.
Музычны госць – Андрусь Такінданг.
Уваход вольны.
Дата правядзення: 10.05.2019 а 18.00.
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)
Тэлефон для даведак: (017) 334-56-21.