У межах акцыі “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” атрымаў чарговыя падарункі ад нашых добрых сяброў – Беларускага таварыства “Радзіма”. Гэта каля 2000 адзінак кніг беларускіх і рускіх пісьменнікаў, вучэбная, даведачная і гістарычная літаратура. Большую колькасць асобнікаў складаюць кнігі беларусаў замежжа. Сярод якіх: Ян Чыквін, Андрэй Чэмер, Уладзімір Дзехцярук, Сакрат Яновіч і інш.
Беларускае таварыства па сувязях з суайчыннікамі за рубяжом “Радзіма” – гэта добраахвотная грамадская арганізацыя, якая падтрымлівае і пашырае культурныя сувязі з выхадцамі з Беларусі, якія жывуць за межамі былога СССР.
ШЧЫРА ДЗЯКУЕМ І СПАДЗЯЁМСЯ НА ДАЛЕЙШАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА!