Ой, чаму я стаў паэтам
Ў нашай беднай старане?
Вось ужо 20 гадоў дзякуючы ЮНЭСКА 21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі.
Што ёсць паэзія, чым ёсць паэзія, дзе ёсць паэзія – адказ на гэтыя і падобныя пытанні мы прапануем пашукаць на адмысловай імпрэзе ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў кампаніі беларускіх паэтаў і паэтак: Алісы Ахрамовіч, Крысціны Бандурынай, Георгія Барташа, Артура Камароўскага, Стася Карпава, Марыі Мартысевіч, Алены Пятровіч, Антона Рудака.
Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7А – Траецкае прадмесце).
Дата і час: 21 сакавіка, 19.00.
Уваход вольны.
Даведкі па тэлефонах: (8 017) 334-07-61, (8 017) 334-42-69.
Спасылкі на мерапрыемства ў сацыяльных сетках:
https://www.facebook.com/events/2145368665502241/?active_tab=discussion