![]() |
ПРЭС-РЭЛІЗ сумеснага мерапрыемства Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі “ПАЭТЫЧНЫ МАРАФОН” да Міжнароднага дня паэзіі |
![]() |
18 сакавіка 2019 г. а 13-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры стартуе “Паэтычны марафон” — літаратурна-музычнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню паэзіі.
Садзейнічаць развіццю паэтычнага слова, падтрымліваючы традыцыю паэтычных чытанняў і актуалізуючы вершаванне поруч з іншымі родамі літаратуры і відамі мастацтва, у гэты дзень мы будзем разам з Мінскім гарадскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.
18 сакавіка залы Музея напоўняцца вершамі і песнямі ад пісьменнікаў і бардаў Мікалая Маляўкі, Яўгена Хвалея, Зміцера Дземідовіча, Аляксандра Вашчанкі, Іны Фраловай, Мікалая Шабовіча, Ірыны Тулупавай, Міхася Пазнякова, Юліі Алейчанкі, Анатоля Кудласевіча, Таісіі Трафімавай, Зоі Падліпскай, Уладзіміра Скарынкіна, Таццяны Будовіч, Міхаіла Бараноўскага.
Пісаць вершы дадзена не кожнаму, але адчуць прыгажосць беларускага слова змогуць усе, хто правядзе гэты дзень у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
Запрашаем на “Паэтычны марафон” з 13.00 да 16.00.
Уваход вольны
Дата правядзення: 18.03.2019, 13.00 – 16.00
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(М. Багдановіча, 13)
Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21