Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве па ажыццяўленні сумеснага доўгатэрміновага праекта (2019-2023 гг.) «На хвалі часу, у плыні жыцця», прымеркаванага да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання «Маладняк» (1923–1928), з мэтай папулярызацыі фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва праз шырокае асвятленне ў перыядычных выданнях Выдавецкага дома “Звязда”, у прыватнасці ў часопісе “Маладосць”; прэзентацыі часовых экспазіцый, віртуальных выстаў; арганізацыі і правядзення сумесных культурных мерапрыемстваў; садзейнічання ў правядзенні сумесных даследаванняў па праблемах нацыянальнай літаратуры ў гістарычным кантэксце па азначанай тэме; арганізацыі і правядзення сумесных канферэнцый, семінараў, дзелавых сустрэч, круглых сталоў і іншых культурных мерапрыемстваў.