Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

ЗБІРАЕМ ГІСТОРЫЮ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ РАЗАМ

Прадстаўнікам беларускай дыяспары і беларускім пісьменнікам               

за мяжой

 

ЗБІРАЕМ ГІСТОРЫЮ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ РАЗАМ

Паважаныя землякі,

Дарагія, сябры!

 

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры – адзін з найбуйнейшых літаратурных музеяў Рэспублікі Беларусь, які займаецца пытаннямі вывучэння, захавання і папулярызацыі літаратурнай спадчыны беларускага народа ў краіне і за мяжой, адзіны літаратурны музей, які ажыццяўляе дакументаванне літаратурнага працэсу ў Беларусі ў шырокім гістарычным кантэксце, ад часоў узнікнення пісьменства да сённяшніх дзён.

У сферы дзейнасці музея знаходзіцца пошук, вывучэнне і захаванне літаратурнай спадчыны, прадметаў і звестак, звязаных з жыццём і літаратурнай творчасцю беларускіх пісьменнікаў: публікацыі, дакументы, асабістыя рэчы, перапіска, фота-, кіна-, аўдыёматэрыялы, г.д.

Беларуская дыяспара – неад’емная частка беларускага народа. Яна шырока прадстаўлена па ўсім свеце і мае багаты гісторыка-культурны здабытак, які паўплываў на фарміраванне сусветнай культурнай спадчыны і культурнай спадчыны асобных краін, што з’яўляецца прадметам гонару Беларусі.

Даследаванне і прапаганда культурнай і літаратурнай спадчыны беларускага замежжа фіксуюць факт гістарычнай прысутнасці беларусаў і іх значнай ролі ў сацыяльна-культурным жыцці краін іх пражывання.

Запрашаем прыняць удзел у стварэнні ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры музейнай экспазіцыі, прысвечанай літаратурнай спадчыне беларускага замежжа. Звяртаемся да арганізацый і прадстаўнікоў беларускай дыяспары за мяжой за садзейнічаннем у перадачы музею матэрыялаў, якія тычацца старонак гісторыі беларускай літаратуры і знаходзяцца ў краінах цяперашняга пражывання беларускіх суайчыннікаў.

Будзем удзячныя сучасным беларускім пісьменнікам і іх сваякам, якія пражываюць (пражывалі) за межамі Беларусі, за перадачу музею асобнікаў выдадзеных кніг, аўтабіяграфічнай інфармацыі і іншых матэрыялаў, якія фарміруюць карту літаратурнай спадчыны беларусаў за мяжой.

Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы МЗС і дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь за мяжой ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” і падпраграмы “Беларусы ў свеце” на 2016-2020 гады.

Праект паслужыць справе ўмацавання канструктыўнага ўзаемадзеяння беларускай дзяржавы з беларускімі суайчыннікамі за мяжой і прапагандзе багатай духоўнай і гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі як яднаючай асновы беларускай нацыі.

Нам ёсць кім і чым ганарыцца! Чакаем Вашых прапаноў і садзейнічання ў фарміраванні музейнай экспазіцыі, прысвечанай літаратурнай спадчыне беларускага замежжа. ЗБІРАЕМ ГІСТОРЫЮ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ РАЗАМ.

 

Нашы кантакты:

Адрас: 220029, г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Тэл./факс: + 375 (17) 334-72-61.

сайт http://bellitmuseum.by

E-mail: bellitmuseum@tut.by

Фэйсбук https://www.facebook.com/bellitmuseum

 

З павагай,

Міхаіл Рыбакоў,
дырэктар Дзяржаўнага музею гісторыі беларускай літаратуры

Close Menu