Мы прызвычаіліся чытаць усё для дзяцей, а што будзе, калі дзеці самі выберуць і прачытаюць з нашай класікі тое, што ім падабаецца? Атрымаецца імпрэза “Дзеці чытаюць сваё”, якую ладзіць Літаратурны музей Петруся Броўкі разам з праектам “Чытаем сваё. Класіка” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў у межах міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” імя М.Стральцова.
Гэта ўнікальны шанец паслухаць вершы ў выкананні самых маленькіх аматараў паэзіі. Кожнага з выступоўцаў Саюз беларускіх пісьменнікаў парадуе падарункамі. Запрошаныя госці: Анхела Эспіноса – беларуская паэтэса іспанскага паходжання, даследчыца-славістка; Вера Жыбуль – паэтка, перакладчыца.
Уваход вольны!
Дата правядзення: 15 лютага, 17:00.
Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).
Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.