Дырэктару
Віленскай беларускай гімназіі
імя Ф. Скарыны
сп. Дзіяне Стахновіч
Шаноўная спадарыня Дзіяна!
Паважаныя сябры!
Калектыў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры сардэчна віншуе Вас, Вашых калег і вучняў са 100-гадовым юбілеем Віленскай беларускай гімназіі, сапраўдным спадчыннікам і пераймальнікам традыцый якой з’яўляецца Ваша ўстанова!
1 лютага 1919 года распачаліся заняткі ў гімназіі, якая хутка стала самым буйным беларускім асяродкам Вільні, адукацыйнай установай высокага ўзроўню, з якой звязаны імёны многіх слынных беларусаў.
Віленская беларуская гімназія дастойна носіць імя нашага славутага першадрукара – Францішка Скарыны і пацвярджае гэта сваім высокім прафесійным статусам. Прыемна тое, што Вы працягваеце з’яўляцца беларускім культурным цэнтрам Літвы. Дзякуй Вам за Вашы намаганні, накіраваныя на захаванне роднай мовы і традыцый беларускага народа, яго багатай і разнастайнай культурнай спадчыны!
Жадаем доўгіх гадоў натхняльнай і плённай працы! Няхай удзячныя вучні, працягваючы лепшыя традыцыі, радуюць сваімі поспехамі, а кожнае пакаленне выпускнікоў і выкладчыкаў напішуць у гісторыю гімназіі новыя славутыя старонкі!
Шчыра віншуем Вас!
З павагай і
спадзяваннямі на супрацоўніцтва,
дырэктар установы Міхаіл Рыбакоў
Фота з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Першы выпуск Віленскай беларускай гімназіі. 15.06.1921 г.
Злева направа, першы рад: вучаніцы Г.Бонч-Асмалоўская, Л.Макоўская, М.Васільева. Другі рад: настаўнікі Ф.Аляхновіч, А.Станкевіч, М.Кахановіч, Ф.Мікуліна, А.Луцкевіч, М.Гарэцкі. Трэці рад: вучні Г.Бонч-Асмалоўскі, А.Лабуць, В.Акушка, Нядзвецкая, А.Уладзімірская, Н.Арсеннева. Чацвёрты рад: вучні М.Пяткевіч, А.Клімовіч, В.Аляксюк, Л.Пусько, А.Сасноўскі.