23 студзеня 2019 года на базе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры прайшло метадычнае а’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры школ Савецкага раёна г. Мінска. Пра дзейнасць музея як буйнейшага аб’яднання літаратурных музеяў краіны настаўнікам распавялі загадчык навукова-асветніцкага аддзела Эліна Свірыдовіч, загадчык Літаратурнага музея Петруся Броўкі Наталля Мізон, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі.
Была праведзена экскурсія па часовай экспазіцыі “Уладзімір Караткевіч. Абуджанная памяць…”, прысвечанай 50-годдзю першага выдання рамана “Каласы пад сярпом тваім”.
Удзельнікі адзначылі, што сустрэча стала карыснай як настаўнікам, так і музейным супрацоўнікам. Спадзяемся, што падобныя мерапрыемствы стануць добрай традыцыяй супрацоўніцтва музея і ўстаноў адукацыі.