![]() |
ПРЭС-РЭЛІЗ Каляднай літаратурна-музычнай імпрэзы, прысвечанай 160-годдзю паэмы Тараса Шаўчэнкі “Марыя” (1859) |
![]() |
12.01.2019 а 15-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і хор украінскай песні “Криниця” (“Крыніца”) пад кіраўніцтвам Маргарыты Кучук запрашаюць на калядную літаратурна-музычную імпрэзу.
У 2019 годзе спаўняецца 160 гадоў з дня напісання Тарасам Шаўчэнкам паэмы “Марыя” (1859), якую даследчыкі называюць сярод найлепшых твораў Кабзара. Па-мастацку пераасэнсоўваючы новазапаветны сюжэт аб Багародзіцы, Тарас Шаўчэнка надае вобразу Марыі новае напаўненне. Перад чытачом паўстае сімвалічны абагульнены вобраз жанчыны-маці як ўвасабленне крыніцы дабра, што змяняе свет. Паэма “Марыя” перакладзена на розныя мовы свету. На мерапрыемстве ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры яна прагучыць на беларускай, грузінскай, нямецкай, польскай і рускай мовах.
Заснаваны ў 1994 годзе калектыў ужо 20 гадоў носіць ганаровае званне “народны”. Любоў і павага да яскравай шматграннай культуры Украіны аб’ядноўвае спевакоў-аматараў розных нацыянальнасцей, узростаў і прафесій. Песні на ўкраінскай, беларускай, рускай, грузінскай мовах, народныя і аўтарскія, духоўныя, абрадавыя і эстрадныя суседнічаюць у рэпертуары інтэрнацыянальнага калектыву з украінскай назвай “Криниця”.
Народны хор “Криниця” прадставіць увазе слухачоў калядныя ўкраінскія песні.
Кошт: уваходны квіток у музей:
- дзеці да 7 год– бясплатна,
- школьнікі, навучэнцы, студэнты– 1,50 руб.,
- дарослыя – 3,00 руб.
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
(вул. М.Багдановіча, 13).
Куратар мерапрыемства: загадчык навукова-асветніцкага аддзела Эліна Свірыдовіч.
Кантактны тэлефон: 334-56-21