Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

НОВЫ ГОД У БРОЎКІ

АфішаЛітаратурны музей Петруся Броўкі запрашае дзяцей і дарослых за святочным настроем і адчуваннем асобай атмасферы, якая была ў сем’ях беларусаў падчас навагодніх святаў ужо больш за паўстагоддзя таму. Нам прыемна будзе здзівіць вас даўнейшымі елачнымі ўпрыгожваннямі, расказаць пра іх гісторыю. Навагоднія паштоўкі з розных краін, якія прыходзілі на адрас народнага паэта Петруся Броўкі, а таксама іншых вядомых дзеячоў беларускай культуры, парадуюць вас шырынёй сваёй геаграфіі і вельмі розным дызайнам, які перадае не толькі святочны настрой, але і подых адпаведнага часу.

На выставе прадстаўлены навагоднія паштоўкі 1940–1980-х гадоў з фондаў Літаратурнага музея Петруся Броўкі і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Прадметы мінулай эпохі, уключаныя ў экспазіцыю музея, удзельнічаюць у рэканструкцыі святкавання новага года савецкай сям’ёй. Музейныя педагогі прапануюць вам самастойна зрабіць навагоднія паштоўкі, скарыстаўшы папулярныя ў ХХ стагоддзі матэрыялы.

 

Выстава працуе з 26 снежня 2018 да 14 студзеня 2019 года.

Папярэдні запіс на майстар-клас па тэл. (017) 327-27-50.

Close Menu