Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

11 снежня 2018 года на базе Літаратурнага музея Максіма Багдановіча прайшоў адкрыты ўрок па творчасці геніяльнага беларускага паэта.

11 снежня 2018 года на базе Літаратурнага музея Максіма Багдановіча прайшоў адкрыты ўрок па творчасці геніяльнага беларускага паэта. Урок праводзіла студэнтка 3 курса факультэта пачатковай адукацыі  Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Наталля Каханчык. Лэпбук падрыхтавалі студэнткі 3 курса факультэта пачатковай адукацыі Наталля Каханчык і Яўгенія Кудлач (кіраўнік – Буторына Ірына Аляксандраўна).

У ходзе ўрока вучні 4-га класа гімназіі № 28 г. Мінска (настаўніца – Эма Алегаўна Багатка) пазнаёміліся з дзяцінствам Максіма Багдановіча, яго знакамітымі вершамі і кнігай паэзіі “Вянок”. Дзеці чыталі вершы М.Багдановіча, адказвалі на пытанні настаўнікаў і музейных супрацоўнікаў. Вучні прынялі ўдзел у стварэнні прысвечанага паэту лэпбука, які падарылі па завяршэнні ўрока музею.

На памяць музейным супрацоўнікам засталіся адмысловыя ўваходныя білеты, выкананыя вучнямі. Марым пра пра тое, каб у музеі часцей праводзіліся незвычайныя ўрокі і часцей бывалі такія цудоўныя наведвальнікі!

Close Menu