Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

6 снежня 2018 года супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча наведалі Дзіцячы цэнтр “Карытас” у Бараўлянах

6 снежня 2018 года супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча наведалі Дзіцячы цэнтр “Карытас” у Бараўлянах, дзе жывуць разам з бацькамі дзеткі, якія маюць анкалагічныя захворванні і зараз праходзяць курс лячэння.

Для маленькіх наведвальнікаў, іх бацькоў і родных Ірына Мышкавец, вядучы навуковы супрацоўнік навукова-асветніцкага аддзела музея, паказала інтэрмедыі старажытнага лялечнага тэатра “Батлейка”. Гледачам вельмі спадабалася сцэнка “Цар Ірад”, дзе па добрай казачнай традыцыі Дабро перамагае Зло.

Маленькія ўдзельнікі свята змаглі “зазірнуць за кулісы”, паспрабаваць сябе ў ролі батлейшчыка, разам з бацькамі зрабіць на памяць батлеечную ляльку “Анёл”.

Арганізатарамі свята выступілі супрацоўнікі дабрачыннага таварыства “Карытас”, Святлана Канчаніна ўручыла дзеткам салодкія падарункі і распавяла пра свята ўшанавання святога Мікалая, якое адзначаецца 6 снежня. Здымкі Дзмітрыя Мельнікава.

Close Menu