Мастацка-дакументальная выстава
“Адам Багдановіч. Яўген Чырыкаў. Максім Горкі. На скрыжаванні лёсаў”
28 лістапада 2018 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя мастацка-дакументальнай выставы “Адам Багдановіч. Яўген Чырыкаў. Максім Горкі. На скрыжаванні лёсаў”, прысвечанай 150-годдзю з дня нараджэння Максіма Горкага.
Шаноўныя госці імпрэзы нашчадкі Я.М.Чырыкава – унук пісьменніка Яўген Чырыкаў і праўнучка Алена Ніціеўская. У мерапрыемствах з нагоды адкрыцця выставы прынялі ўдзел – Настасся Кальцова, намеснік дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Анжаліка Янкоўская, кансультант Упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Наталля Іпацьева, спецыяліст адукацыйнага кірунку Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску, прадстаўніцтва “Россодружество” ў Рэспубліцы Беларусь, Міхаіл Бараноўскі, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Святлана Ганчарова-Грабоўская, загадчык кафедры рускай літаратуры БДУ, Армен Сардараў, дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ, Уладзімір Навумовіч, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Іван Корда, старшыня БАА “Русь”.
Імпрэзу ўпрыгожылі старадаўнія песні і рамансы ў выкананні салістак Рускага народнага хору імя А.Нікіцінай – Наталлі Рашэўскай, Марыны Забаўскай, Вольгі Юшкевіч. Верш Максіма Багдановіча “Над морам” прачытала Любоў Парневіч, студэнтка філалагічнага факультэта БДПУ, удзельніца Народнага студэнцкага тэатра “Жывое слова” (мастацкія кіраўнікі – Алеся Сівохіна, Алесь Мойскі).
Аўтар навуковай канцэпцыі выставы – Ірына Мышкавец, вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Аўтар мастацкай канцэпцыі – Генадзь Чысты, вядучы мастак Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. У часовай экспазіцыі прэзентуюцца каштоўныя экспанаты з фондаў музея і архіва сям’і Чырыкавых (г.Мінск, г.Ніжні Ноўгарад). Партнёр праекта – Рускі музей фатаграфіі (дырэктар музея Вера Тарасава, г.Ніжні Ноўгарад).
Беларуска-расійскі дыялог, распачаты Адамам Багдановічам, Максімам Горкім, Яўгенам Чырыкавым, працягваецца сёння, на розных узроўнях. Запрашаем наведаць мастацка-дакументальную выставу “Адам Багдановіч. Яўген Чырыкаў. Максім Горкі. На скрыжаванні лёсаў”, каб даведацца, што звязвала гэтых выбітных дзеячаў рускай і беларускай культуры паміж сабою, што звязвае іх з намі, жыхарамі ХХІ стагоддзя.