Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Мерапрыемства “Літаратурнае падарожжа ў Горкі”

Безымянный2

ПОСТ-РЭЛІЗ

Мерапрыемства

“Літаратурнае падарожжа ў Горкі”,

прысвечанага 125-годдзю з дня нараджэння

Максіма Гарэцкага

Максім Гарэцкi

14 верасня 2018 г. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў рамках праекта “Літаратурнае падарожжа” у партнёрстве з бібліятэкай імя Д.Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі (г. Горкі) у гонар 125-годдзя Максіма Гарэцкага (1893–1938) зладзіў вандроўку па мясцінах, звязаных з імем класіка беларускай літаратуры.

Мы наведалі Музей Максіма Гарэцкага на яго радзіме – у в. Малая Багацькаўка, аддалі даніну павагі бацькам пісьменніка на вясковых могілках.

У г. Горкі пазнаёміліся з раённым гісторыка-этнаграфічным музеем. З часткай экспазіцыі, адведзенай Горацкаму народнаму літаратурнаму аб’яднанню “Роднае слова” і літаратарам Горацкага раёна, нас пазнаёміла кіраўнік аб’яднання Дзеружкова Людміла.

У Бібліятэцы імя Д.Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі адбылася прэзентацыя перасоўнай выставы “Максім Гарэцкі: «Ахвярую сваім “Я”…».

На імпрэзе выступіла гарэцказнаўца Алена Сяргееўна Гурская, Алеся Чарнавокая цікава распавяла пра жонку М. Гарэцкага Леанілу Чарняўскую.

Галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп прэзентаваў новае выданне “Максім Гарэцкі. Вернасць высокім ідэалам” і прачытаў сваю “Баладу Максіма Гарэцкага (6.02.1893–20.03.1939)” з цыкла “Балады беларускага шляху”.

З прэзентацыяй аўдыёкнігі Максіма Гарэцкага “Дыямант у пабітым шкле” выступілі рэжысёр, артыст Беларускага радыё Алег Вінярскі і журналіст і выдавец Кастусь Антановіч. На кружэлцы сабраны не толькі знакавыя творы Максіма Іванавіча, але і вершы Янкі Купалы, песні Еўфрасінні Гарэцкай (маці пісьменніка) у выкананні гурта “Калыханка”. Мастацкае чытанне ўрыўка з аповесці М. Гарэцкага “Ціхая плынь” прысутныя пачулі ў выкананні Алега Вінярскага.

Нам пашчасціла: у Горках быў Уладзімір Ліўшыц – даследчык, пісьменнік і краязнаўца, намаганнямі якога быў створаны музей Максіма Гарэцкага ў Малой Багацькаўцы. Шмат цікавага Уладзімір Маісеевіч распавёў пра гісторыю Акадэміі і роднага горада.

Аўтар выставачнага праекта “Максім Гарэцкі. «Ахвярую сваім “Я”…» вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Паліна Мікалаеўна Саўген правяла прысутным экскурсію па выставе.

У зале была створана кніжная выстава твораў Максіма Гарэцкага з фондаў бібліятэкі, студэнты Акадэміі чыталі М. Гарэцкага і творы сучасных аўтараў, прысвечаныя яму.

Выказваем вялікую ўдзячнасць загадчыку бібліятэкі Кухаравай Ларысе Іванаўне, намесніку загадчыка Мядзведзевай Галіне Яўгенаўне, галоўнаму бібліятэкару аддзела гуманітарна-асветніцкай работы Студнёвай Марыі Міхайлаўне, а таксама ўсім удзельнікам за грунтоўную падрыхтоўку мерапрыемства.

Чакаем новых літаратурных падарожжаў!

Close Menu