11 верасня 2018 года споўнілася 80 гадоў з дня адкрыцця аднаго са старэйшых літаратурных музеяў Беларусі – Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку.
Шчыра віншуем калег з юбілеем!
Дзякуем за супрацоўніцтва і ўпэўнены ў будучых сумесных праектах.
Зычым творчага натхнення і плёну ў працы!
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.