Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Ракуцёўскае лета 2018

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт

Прэс-рэліз

Рэспубліканскага свята паэзіі і песні

“Ракуцёўскае лета”

29 ліпеня 2018 года

107 год таму, летам 1911 года, Максім Багдановіч наведаў Беларусь – Вільню і Ракуцёўшчыну.  Прыехаў на радзіму малады паэт з Яраслаўля па запрашэнні супрацоўнікаў “Нашай Нівы” Івана і Антона Луцкевічаў.  У вёсцы Ракуцёўшчына ў фальварку іх дзядзькі, шляхціца Вацлава Лычкоўскага, будучы класік беларускай літаратуры правёў два цудоўныя летнія месяцы. Гэтае падарожжа на Бацькаўшчыну стала вырашальным для яго творчага шляху, бо менавіта тут, на зямлі продкаў, Максім Багдановіч па-сапраўднаму адчуў сябе беларускім паэтам. У Ракуцёўшчыне нараджаліся вершы і паэмы, якія пазней увайшлі ў адзіны яго прыжыццёвы зборнік паэзіі “Вянок” .

Таму невыпадкова ў адноўленым фальварку кожны год філіал Літаратурны музей Максіма Багдановіча збірае сваіх сяброў і прыхільнікаў творчасці геніяльнага беларускага паэта на традыцыйнае свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”.

Праграма свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета–2018”:

11:00 − прывітальная імпрэза каля памятных камянёў і ўскладанне кветак;

11:30 − знаёмства з музеем “Фальварак Ракуцёўшчына”, агляд экспазіцыі;

12:00 − літаратурна-музычная імпрэза “У родным краі”,  удзел у якой возьмуць беларускія пісьменнікі, дзеячы культуры, музыкі.

12:00 – 16:00 – інтэрактывы і забавы для наведвальнікаў:

– батлеечнае прадстаўленне;

– традыцыйныя беларускія гульні;

– музейна-педагагічныя  заняткі;

– квэст;

– салонныя гульні ХІХ ст;

– бард-сядзібнік.

Праезд электрычкай Мінск–Маладзечна, Маладзечна–Мінск (станцыя Уша) ці маршрутным таксі Мінск–Краснае, Мінск–Маладзечна (вёска Краснае).

Для жадаючых будзе арганізавана аўтобусная экскурсія (кошт 10-15 руб). Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефоне.

Літаратурны музей М.Багдановіча

(г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а, тэл.:334-42-69, 334-07-61)

Філіял “Фальварак Ракуцёўшчына”

(в. Ракуцёўшчына, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, тэл.: 8 01767 96–141).

Close Menu