Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Мы ёсць народам!

22 сакавіка 2018 года ў 17.00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на адкрыццё выставы “Мы ёсць народам!” (М.Доўнар-Запольскі), прымеркаванай да 100-годдзя з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Беларуская Народная Рэспубліка была створана ў пачатку XX стагоддзя. Незалежнасць БНР абвешчана Радай 25 сакавіка 1918 года. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, першая спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці мела вялікае гістарычнае значэнне. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе Рады паўплывалі на развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа.

Літаратурна-дакументальная частка выставы “Мы ёсць народам!” прадстаўлена хронікай падзей, якія адбываліся на Беларусі ў 1917 – 1919 гады і ў 1990 – 1991 гады. Яна дае магчымасць прасачыць перадумовы і заканамернасці працэсу нацыянальнага самавызначэння беларускага народа, працэс стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі; узгадаць грамадска-палітычную і літаратурную сітуацыю.

Дзякуючы пэндзлю беларускага мастака Алеся Цыркунова мы можам гаварыць пра такіх выбітных асоб як Раман Скірмунт, Алаіза Пашкевіч, Казімір Сваяк, Магдалена Радзівіл, Уладзімір Дубоўка, Максім Танк і іншых прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, якія адыгралі важную ролю ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.

У святочным мерапрыемстве прымуць удзел літаратары, гісторыкі, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13)

Кантактны тэлефон: 335-44-47

Электронная пошта: bellitmuseum@tut.by

Close Menu