Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

19 красавіка 2018 года

запрашаем Вас прыняць удзел у

ХХVІ Міжнародных Гарэцкіх чытаннях

“Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць”,

прысвечаных 125-годдзю Максіма Гарэцкага

Чытанні адбудуцца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, Траецкае прадмесце, вул. М.Багдановіча, 13).

Праблемнае поле канферэнцыі:

СЕКЦЫЯ “ЛІТАРАТУРА”

  • Максім Гарэцкі ў кантэксце сусветнай літаратуры;
  • Максім Гарэцкі як тэарэтык літаратуры;
  • Максім Гарэцкі і сучасныя літаратурныя кірункі;
  • Максім Гарэцкі і яго час;
  • літаратурныя паслядоўнікі М. Гарэцкага

СЕКЦЫЯ “МОВА”

  • мовазнаўчыя аспекты навуковай дзейнасці Гарэцкіх

СЕКЦЫЯ “МУЗЕЯЗНАЎСТВА. НАЦЫЯНАЛЬНАЕ АДРАДЖЭННЕ, НАВУКОВАЯ І ГРАМАДСКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ”

  • славутая дынастыя Гарэцкіх;
  • ушанаванне памяці Максіма Гарэцкага.

Адкрыццё канферэнцыі – 10.00. Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў – 9.00.

Унёсак для ўдзелу у канферэнцыі (папярэдняя інфармацыя) – 25,00 рублёў.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях просім дасылаць да 12 красавіка 2017 г. па адрасе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М.Багдановіча,13, 220029, Мінск, Рэспубліка Беларусь, альбо на электронную пошту: bellitmuseum@tut.by. Даведкі па тэл. 335 44 47.

Рабочыя мовы — беларуская і руская.

Close Menu