Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Шляхецкія быліцыЛітаратурна-мастацкай экспазіцыі “Шляхецкія быліцы” Адама Міцкевіча” створана да 220-годдзя з дня нараджэння вялікага паэта бунтарскага духу і ўсеабдымнага таленту Адама Міцкевіча. Постаць Адама Міцкевіча, яго непаўторная творчасць, жыццё рупліўца і асветніка сталі адным з самых вялікіх здабыткаў сусветнай культуры, невычэрпнай крыніцай духоўнасці беларускага і польскага народаў. На экспазіцыі прадстаўлена шляхецкая гасцёўня ХІХ стагоддзя, дзе сустракаліся сябры, чыталі творы, музіцыравалі, што адлюстроўвае старонкі жыцця паэта-рамантыка Адама Міцкевіча. У наведвальнікаў з’явіцца ўнікальная магчымасць упершыню ўбачыць метрычны запіс аб хросце Адама Міцкевіча (1799 г.), метрычны запіс аб шлюбе Мацея Маеўскага і Ганны Гарэшкі (дзядуля і бабуля Адама Міцкевіча, 1763г.), метрыку давяршэння хросту маці пісьменніка Барбары Маеўскай (1769 г.),  а таксама  прыклад такіх запісаў – рукапісныя метрычныя кнігі Ішкальдскага касцёла першай трэці ХІХ стагоддзя.

Тэлефон для папярэдняга запісу: 334-56 -21.

Close Menu