Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Нацыя кніг _ афіша

“Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці,
 ведаў і навукі, лекі для душы”

Ф. Скарына

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з  Музеем гісторыі Магілёва і Нацыянальнай бібліятэкай  Беларусі запрашаюць 1 верасня 2017 года а 16-й гадзіне на адкрыццё літаратурна-мастацкай часовай экспазіцыі Нацыя кніг. Статут 1588 і старадрукі, прысвечанай важным падзеям ў культурным жыцці нашай краіны –  500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 5-годдзю вяртання аднаго з асобнікаў знакамітага Статута ВКЛ.

Дзейнасць Францыска Скарыны аказала велізарны ўплыў на развіццё кнігадрукавання і пісьменства на тэрыторыі Беларусі, ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім, іншых усходнеславянскіх краінах, таму экспазіцыя  Нацыя кніг. Статут 1588 і старадрукі  дае магчымасць зазірнуць у свет старадаўніх і рэдкіх выданняў з друкарняў Полацка, Нясвіжа, Гродна, Магілёва, Вільні.

1 верасня, ўпершыню за 5 гадоў, у гасцей мерапрыемства з’явіцца магчымасць зазірнуць у Віленскую друкарню і ўбачыць адзіны ў Беларусі вышэйшы заканадаўчы акт Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, папярэдніка еўрапейскіх Канстытуцый   –   Статут ВКЛ 1588 г. Кніга была выдадзена на старабеларускай мове ў друкарні Мамонічаў (Вільня). Тысячы Статутаў, якімі карысталіся нашы продкі, былі страчаны, але ў 2012 годзе, дзякуючы ахвяраванням, адзін з асобнікаў быў выкуплены. Вяртанне на радзіму знакавага выдання стала працягам шматвяковай традыцыі мецэнацтва на Беларусі.

Адкрыццём для гасцей стануць рэдкія выданні Магілёўскай кансісторскай друкарні XVIII cт. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія будуць выстаўлены ўпершыню,  а таксама паменшаная копія друкарскага станка часоў Скарыны, зробленая вучнем мінскай гімназіі – Маркам Кодзеневым.

На мерапрыемства запрошаны прадстаўнікі Міністэрства культуры Беларусі, кампаніі Alpari, мастакі, пісьменнікі, літаратуразнаўцы, мастацтвазнаўцы і інш.

Партнёр мерапрыемства: кампанія Alpari Evrasiaміжнародны брэнд на рынку Forex.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.

Close Menu